15 лiстапада 2024, Пятніца, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка абазваў прадпрымальнікаў «спекулянтамі»

40

У Беларусі павінны дзейнічаць аднолькавыя падыходы да вядзення бізнэсу прадпрымальнікамі і прадпрыемствамі, паведаміў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з студэнтамі БДУ, паведамляе БелТА.

«Яшчэ не так даўно прадпрымальнікам, так званым спекулянтам, няма куды было дзявацца, не было арганізаваных гандлёвых месцаў. Тады я паспрабаваў усё гэта прывесці ў цывілізаванае, нармальнае рэчышча. Мы далі ім істотныя ільготы, прэферэнцыі на некаторы час, абаранілі іх», — распавёў ён. Прадпрымальнікам гэта спадабалася, яны абвыкліся і асобныя з іх пачалі працаваць па шэрых схемах, дадаў ён. А у выніку, напрыклад, беларускім прадпрыемствам легпраму, якія выпускаюць якасную прадукцыю, даводзіцца канкураваць з прадпрымальнікамі, што ўвозяць у краіну тавары сумнеўнай якасці.

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, такую сітуацыю неабходна было змяніць. «Я заўсёды лічыў, што трэба было зрабіць не так – для ўсіх павінен быць аднолькавы падыход», – падкрэсліў ён. Таму было прынятае рашэнне пра тое, што прадпрымальнікі могуць выкарыстоўваць наёмную працу толькі блізкіх сваякоў, а ў іншым выпадку павінны перарэгістроўвацца ў ПУП.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках