29 снежня 2024, Нядзеля, 13:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін збірае ў Маскве кіраўнікоў СНД

22 лютага ў Маскве адбудзецца нефармальная сустрэча кіраўнікоў краін СНД.

Як паведамілі БелаПАН у менскай штаб-кватэры арганізацыі, рашэнне аб правядзенні ў лютым 2008 года нефармальнага саміту было прынятае з ініцыятывы прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна яшчэ ў кастрычніку 2007 года на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці ў Душанбе.

Парадку дня такіх мерапрыемстваў загадзя не фармуецца.

Запрашэнні на нефармальную сустрэчу накіраваныя прэзідэнтам усіх краін СНД. Шэраг з іх ужо пацвердзілі свой удзел. У прыватнасці, гэта прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка, прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў.

Ці возьме ўдзел у нефармальным саміце Аляксандр Лукашэнка, пакуль невядома.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках