28 снежня 2024, Субота, 20:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Моладзь патрабуе: «Беларусь у Еўропу!»

6

Сёньня, у дзень сьвятога Валянціна, актывісты арганізацыі “Малады фронт” традыцыйна ладзяць вулічнае шэсьце.

Маладафронтаўцы заклікаюць усіх у Дзень Любові далучыцца да сьвяточнай акцыі. Шэсьце пачнецца ў 17.00 на плошчы Свабоды. Маладыя людзі наведаюць амбасады краінаў Эўразьвязу і ЗША. Штогод акцыя ў дзень сьвятога Валянціна не абыходзілася без затрыманьняў. Нягледзячы на гэта, колькасьць удзельнікаў акцыі павялічваецца.

11 лютага маладафронтаўцы атрымалі адказ з Менгарвыканкаму, куды яны зьвярнуліся па дазвол на правядзеньне вулічнай акцыі. Гарадзкія чыноўнікі адмовілі, спаслаўшыся на тое, што шэсьце будзе замінаць, цытую, “ажыўленаму руху машын".

Сёньняшняя акцыя, як і ранейшыя, адбываецца пад лёзунгам “Беларусь у Эўропу!”.

“Нягледзячы на забарону з боку ўлады, “Малады фронт” нават не вагаецца ў сваім рашэньні, бо 14 лютага ёсьць днём Любові. Мы, маладафронтаўцы, маем магчымасьць прызнацца ў любові сваім сябрам, сваёй краіне, сваёй мове, прызнацца ў любові ды адкрыць сваё сэрца Беларусі, Госпаду, распавесьці ўсім людзям, што ёсьць цяпер у нашай краіне, што ў ёй адбываецца і якія намаганьні мы будзем прыкладаць, каб нашае далейшае жыцьцё ўсё ж палепшылася”, -- заявіла моладзевая актывістка Наста Палажанка для “Радыё Свабода”.

У 18 гадзін адначасова ў некалькіх гарадах у рамках сьвяткаваньня пачнецца акцыя “Палаючыя сэрцы”. Палаючыя сэрцы, або колы, на ўзор зорак эўрапейскага сьцягу, утвораць удзельнікі акцыі са сьвечкамі, запальнічкамі, ліхтарыкамі ці бэнгальскімі агеньчыкамі.

Сёньняшняя акцыя дасьць старт трохмесячнаму маратону ў іншых гарадах Беларусі. Моладзь будзе праводзіць віктарыны, конкурсы пра тое, што эўрапейскага ёсьць у тым ці іншым горадзе ці мястэчку. Будуць вывешвацца нацыянальныя сьцягі і сьцягі Эўразьвязу.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках