15 лiстапада 2024, Пятніца, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацыянальны сцяг вывешаны над Віцебскам: «Мы пераможам!»

4

Каля 50 хвілін правісеў увечары 13 лютага бел-чырвона-белы сцяг на страсе адной з віцебскіх пяціпавярховак – на скрыжаванні вуліц Камсамольскай і Кірава. Пасля яго знялі супрацоўнікі міліцыі Чыгуначнага РАУС.

"Наколькі мне вядома, бел-чырвона-белы сцяг з'явіўся прыкладна ў 19.30, – паведаміў БелаПАН віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда. – З дакладных крыніц я даведаўся таксама, што да сцяга была прымацаваная занатоўка наступнага зместу: "У гонар хвалебнага літвіна, сына беларускага народа, нацыянальнага героя нашай Бацькаўшчыны Андрэя Тадэвуша Банавентуры Касцюшкі. Мы пераможам! Мірон".

Па словах Б.Хамайды, супрацоўнікі Чыгуначнага райаддзела міліцыі абышлі бліжэйшыя да месца здарэння двары ў пошуках таго, хто мог вывесіць сцяг, але нікога не затрымалі.

29 студзеня за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга ў Віцебску былі затрыманыя Барыс Хамайда і сябар Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі – БНФ Аляксандр Салаўян. Іх прызналі вінаватымі ў арганізацыі несанкцыянаванага пікетавання. А.Салаўян быў прысуджаны да арышту на 12 сутак , а Б.Хамайда – на 13 сутак.

Нагадаем, першы бел-чырвона-белы сцяг ад імя Мірона з'явіўся ў 1995 годзе ў райцэнтры Лёзна Віцебскай вобласці. З тых часоў у рэгіёне невядомымі былі вывешаныя сотні сцягоў, прычым у цяжкадаступных месцах – на электрапровадах пад напругай у некалькі тысяч вольт, на стрэхах жылых дамоў і адміністрацыйных устаноў, у тым ліку на будынку Віцебскага абласнога суду (у 2007 годзе) і Беларускага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа (у 2006 годзе).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках