25 снежня 2024, Серада, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідэр гурту «Стары Ольса»: Каб не БНР, мы былі б проста культурным анклявам

Сёлета спаўняецца 90 гадоў з дня абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Акром розных культурніцкіх імпрэзаў напярэдадні юбілейнай даты 25 Сакавіка ў Менску пройдуць сьвяточнае шэсьце і мітінг. Лідэр гурту “Стары Ольса” Зьміцер Сасноўскі лічыць, што менавіта так і трэба адзначаць сапраўднае сьвята – сьпярша са сьцягамі на вуліцы, потым – з добрым застольлем з добрымі сябрамі.

У інтэрвію “Радыё Свабода” Зьміцер Сасноўскі распавёў, як, на ягоную думку, варта адсьвяткаваць Дзень Волі.

- Зь дзяцінства засталося ўяўленьне пра тое, што сапраўднае сьвята – гэта спачатку са сьцягамі на вуліцы, потым адпачынак у парку, затым ужо дома – з добрым застольлем ды з добрымі сябрамі. На гэтае сьвята павінна быць усё, пачынаючы ад выказваньня сваёй грамадзянскай пазыцыі са сьцягамі на вуліцы і да таго, каб зь сябрамі, самымі блізкімі людзьмі дома гэта ўсё адзначыць.

- А чым для вас ёсьць стварэньне Беларускай Народнай Рэспублікі? Што для вас азначае гэтая падзея?

- Гэта такая падзея, якая вызначыла, напэўна, усю гісторыю Беларусі ХХ стагодзьдзя. Пасьля БНР беларускія камуністы ня здолелі нічога супрацьпаставіць, акрамя БССР. Такім чынам, ведаючы некаторыя нюансы гісторыі, можна сказаць: калі б у нас не было БНР, магчыма, не было б і БССР, і Рэспублікі Беларусь, мы былі б проста культурным анклявам. Таму ўгодкі БНР – гэта такая падзея, якую варта адзначаць і пры гэтым памятаць, што многія культурныя падзеі спараджаюць потым падзеі і палітычныя, і геапалітычныя, і супэркультурныя.

Даведка. Зьміцер Сасноўскі – лідэр гурту беларускай сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса”. 31 студзеня гурт з посьпехам даў сольны канцэрт у Маскве, 14 лютага выступаў ў Менску, у Палацы прафсаюзаў, а ў суботу, 16 лютага, дае канцэрт у Празе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках