27 снежня 2024, Пятніца, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дакладчык ПАРЭ будзе сачыць за акцыяй прадпрымальнікаў

Дакладчык палітычнага камітэту Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы па пытаньнях Беларусі Андрэа Рыгоні даслаў ліст выканаўцу абавязкаў старшыні Каардынацыйнай рады прадпрымальнікаў Алесю Макаеву на запрашэньне прыехаць у Менск на мітынг 18 лютага.

Спадар Рыгоні піша, што ў сувязі зь іншымі справамі ў Італіі ня зможа прыехаць у Менск і прыняць запрашэньне, якое атрымаў толькі за 10 дзён да плянаванай акцыі, паведаміла "Радыё Свабода".

Аднак як дакладчык палітычнага камітэту Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы па пытаньнях Беларусі Андрэа Рыгоні надае “вельмі вялікае значэньне разьвіцьцю вольнага індывідуальнага прадпрымальніцтва і яго ўплыву на палітычную лібэралізацыю Беларусі”.

Спадар Рыгоні заявіў, што будзе працягваць пільна сачыць за гэтым працэсам і падтрымліваць сувязь з індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іх аб’яднаньнямі.

Адносна выказанай у лісьце Алеся Макаева прапановы аб прыняцьці Эўразьвязам, Радай Эўропы і АБСЭ сумеснай праграмы па дэмакратызацыі Беларусі, спадар Рыгоні адзначыў, што не можа не пагадзіцца з тым, што “сумесныя і зьвязаныя між сабой намаганьні гэтых арганізацый мусяць даць моцны і ясны сыгнал усім зацікаўленым бакам – ад звычайных беларусаў да ўладных установаў. Паміж Радай Эўропы і іншымі арганізацыямі, асабліва ЭЗ ужо рэалізуюцца некалькі супольных дзеяньняў і праектаў, але разам зь сябрамі ПАРЭ плянуецца абмеркаваць іншыя магчымасьці яшчэ больш шчыльнага супрацоўніцтва ў гэтым кірунку”, - падкрэсьлівае Андрэа Рыгоні ў сваім лісьце да аднаго з лідэраў прадпрымальніцкага руху Алеся Макаева.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках