15 лiстапада 2024, Пятніца, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зьміцер Жалезьнічэнка застаецца ў войску

3

14 лютага суд Савецкага раёна Гомеля пакінуў у сіле рашэньне райваенкамату аб прызыве на службу мясцовага актывіста Партыі БНФ Зьмітра Жалезьнічэнкі.

Нагадаем, намесьнік старшыні абласной арганізацыі “Моладзь БНФ” Зьміцер Жалезьнічэнка быў двойчы адлічаны з Гомельскага дзяржунівэрсіытэта імя Ф.Скарыны. Ён зьяўляўся выдатнікам вучобы і не прапускаў заняткі без уважлівай прычыны. Першае адлічэньне актывіст абскардзіў у судзе і дамогся аднаўленьня ў ВНУ, але праз чатыры дні зноў быў адлічаны і прызваны ў армію, паведамляе "Радыё Рацыя".

8 лютага судзьдзя суду Савецкага раёна Гомеля Юрый Жораў задаволіў скаргу бацькоў юнака і прыпыніў рашэньне вайсковай камісіі аб прызыве Зьмітра Жалезьнічэнкі ў войска. Актывіст на той момант ужо знаходзіўся ў частцы ў Жлобіне.

9 лютага адбылася прысяга маладога папаўненьня. Аднак Жалезьнічэнка, ужо ведаючы пра рашэньне суду, адмовіўся даць клятву вернасьці радзіме.

Сёньня падчас чарговага судовага паседжаньня высьветлілася, што той жа самы суддзя Юрый Жораў яшчэ 8 лютага адмяніў уласнае рашэньне “ў сувязі з новымі абставінамі”. Што гэта былі за абставіны на судзе не канкрэтызавалася. У якасьці сьведкі ў судзе таксама выступіў ўрач, які рабіў дагляд юнака падчас прызыву. Ён паведаміў, што дыягназ Зьмітра Жалезьнічэнкі – гіпертэнзія, які даваў таму адтэрміноўку ад вайсковай службы, не пацьвердзіўся.

“Што тут казаць - і так усё зразумела. Зьмітру трэба адмысловая дыета. Ня ведаю, ці магчыма гэта зрабіць у вайсковай частцы”, – пракаментавала судовае рашэньне маці актывіста Алла Жалезьнічэнка.

Адвакат юнака мае намер абскардзіць рашэньне Савецкага суду, а таксама падаць скаргу ў Цэнтральны суд у сувязі з незаконным адлічэньнем Зьмітра Жалезьнічэнкі з унівэрсытэту.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках