15 лiстапада 2024, Пятніца, 11:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Непакорлівым ІП паднімуць падаткі?

15

Сёння індывідуальныя прадпрымальнікі плацяць казне адзіны падатак, памер якога залежыць ад таго, дзе і чым гандлюе ІП. Аднак у Мінэканомікі прадпрымальнікам паведамілі, што стаўкі адзінага падатку будуць перагледжаныя. ІП хочуць паставіць у аднолькавыя ўмовы з ПУПамі.

На колькі будзе павялічаны падатак, пакуль не паведамляецца. Але ў прадпрымальніцкім асяродку ўпарта ходзяць чуткі пра падвышэнне ставак у 1,5 – 2 разы.

– Сёння ІП у Менску, які гандлюе нехарчовымі імпартнымі таварамі, плаціць ледзь менш за 115 еўра адзінага падатку, – падлічвае ў інтэрв'ю «КП в Беларуси» прадпрымальніца, старшыня рады па малым бізнэсе і гандлю пры Беларускім саюзе прадпрымальнікаў Кацярына Чыжык. – Калі стаўку падвысіць у два разы, то атрымаецца 230. Акрамя гэтага ёсць яшчэ арэнда, ПДВ і іншыя выплаты. Але ж прыбытак ад гэтага не вырасце!

– Калі падатак падвысіцца, то давядзецца падвышаць цэны, – уздыхае адзін з прадаўцоў-прадпрымальнікаў. – Або зачыняцца…

Міністэрства па падатках і зборах: Калі дэпутаты палічаць, што падаткі нізкія – хай паднімаюць!

– Права змяняць стаўкі адзінага падатку для ІП маюць толькі абласныя саветы народных дэпутатаў і Менская гарадскі савет, – нагадала начальніца ўпраўлення падаткаабкладання ІП Таццяна ПЯТРЭНКА. – Калі на месцах палічаць, што па якіх-небудзь відах дзейнасці для ІП усталяваныя нізкія стаўкі, якія вельмі адрозніваюцца ад памераў падаткаў, што выплачваюцца юрасобамі, гэтыя стаўкі цалкам могуць быць перагледжаныя. І гэта павінна быць зробленае. Бо сёння арганізацыі пры ажыццяўленні аналагічных відаў дзейнасці часам плацяць значна больш, чым ІП пры аднолькавых умовах працы.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках