15 лiстапада 2024, Пятніца, 19:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фідэль Кастра сыходзіць у адстаўку

11
Фідэль Кастра сыходзіць у адстаўку

Нязменны лідэр Кубы з 1959 года Фідэль Кастра абвясціў пра сыход у адстаўку з пасады кіраўніка Кубы. Зварот Кастра да народа апублікавала ў аўторак газета "Гранма".

Кастра ў ліпені 2006 года пасля аперацыі на кішэчніку часова пакінуў усе вышэйшыя дзяржаўныя пасады і перадаў стырно кіравання краінай свайму брату — Раулю.

У звароце да кубінскага народа Фідэль Кастра заявіў, што ён не мае намеру зноў займаць пасаду старшыні Дзяржсавета.

Нягледзячы на працяглую хваробу, Фідэль Кастра быў высунуты кандыдатам у дэпутаты парламента Кубы выбаршчыкамі адной з муніцыпій калыскі кубінскай рэвалюцыі – горада Санцьяга-дэ-Куба.

Паводле кубінскай канстытуцыі, абранне ў парламент – абавязковая ўмова для таго, каб прэтэндаваць на вышэйшую пасаду ў краіне –старшыні Дзяржсавета.

На выбарах Нацыянальнай асамблеі народнай улады (парламента) Кубы, якія адбыліся 20 студзеня, Фідэль Кастра набраў на 1% галасоў менш за свайго роднага брата Рауля.

Паводле афіцыйных дадзеных Нацыянальнай выбарчай камісіі Кубы, Рауль Кастра набраў 99,3% галасоў, у той час як за Фідэля аддалі галасы 98,2% выбаршчыкаў.

Раней паведамлялася, што пра рашэнне Кастра стане вядома 24 лютага, калі адбудзецца першае пасяджэнне парламента ў новым складзе, які абвесціць імёны сяброў вышэйшага органа выканаўчай улады.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках