16 лiстапада 2024, Субота, 4:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Глеб згуляе супраць «Мілана»

20 лютага ўвага футбольных балельшчыкаў будзе прыцягнутая да Лондану, дзе пройдзе матч 1/8 фінала Лігі чэмпіёнаў паміж мясцовым “Арсеналам” і італьянскім “Міланам”.

Нагадаем, “Арсенал”, за які выступае беларус Аляксандр Глеб, цяпер лідыруе ў англійскай прэм’ер-лізе, а “Мілан” з’яўляецца дзейным уладальнікам тытула наймацнейшага клуба Еўропы. Як паведамляе афіцыйны сайт УЕФА, дагэтуль каманды ў матчах Лігі чэмпіёнаў не сустракаліся.

У іншых матчах у сераду згуляюць: “Ліон” і “Манчэстар Юнайтэд”, “Сэлтык” і “Барселона”, “Фенербахчэ” і “Севілья”. Матчы ў адказ пройдуць у сакавіку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках