15 лiстапада 2024, Пятніца, 16:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Еўраньюс» паведаміў пра галадоўку Аляксандра Казуліна

3

Адразу ж два тэлесюжэты, звязаныя з беларускімі падзеямі падрыхтаваў на раніцу 25 лютага тэлеканал “Еўраньюс”.

Па-першае, тэлевізійшчыкі распавялі пра галадоўку Аляксандра Казуліна, якога беларускія ўлады не адпускаюць на пахаванне жонкі. “Еўраньюс” нагадвае, што Аляксандр Казулін быў кандыдатам у прэзідэнты і асуджаны за арганізацыю масавых акцый пратэсту пасля прэзідэнціх выбараў 2006 году.

У другім сюжэце распавядалася пра паспяховыя гастролі ў Лондане беларускага “Свабоднага тэатру”. Як паведамляе тэлеканал, у Беларусі яго спектаклі знаходзяцца пад забаронай, а вось у сталіцы Англіі гастролі беларускіх артыстаў прайшлі з аншлагам. Дарэчы, свой апошні спекталь трупа “Свабоднага тэатру” прысвяціла Ірыне Казулінай, пра смерць якой артысты дазналіся літаральна за 5 хвілін да выступлення, паведамляе "Радыё Рацыя".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках