15 лiстапада 2024, Пятніца, 11:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Пушкін: «Абвяшчэньне БНР прывяло Беларусь да незалежнасьці»

Мастак Алесь Пушкін адзначыў гадавіну абвяшчэньня БНР яшчэ ў 1989 годзе, наладзіўшы ў Менску адзін з першых пэрфомансаў. Сёлета ён таксама зьбіраецца наладзіць пэрформанс у мястэчку Бобр. І заклікае так зрабіць ва ўсіх астатніх гарадах і вёсках.

-- Вельмі важная рэч – каб ідэалы БНР і гэта сьвята 90-годзьдзя – шырыліся па гарызанталі. Каб як мага больш людзей у розных кропках Беларусі адсьвяткавалі гэта сьвята. Вельмі сучаснымі спосабамі. Пачынаць можна з СМСак віншавальных, флэш-мобаў. Я зраблю вельмі проста і крэатыўна...

У нас у мястэчку Бобр ёсьць цэнтральная плошча. Уявіце: пахілыя платы, сельсавет з чырвона-зялёным сьцягам, царква. У цэнтры мястэчкавай плошчы – яркі стол, палошчацца на вятры некалькі бел-чырвона-белых сьцягоў. Сядзіць за сталом Пушкін, вакол двое ягоных дзяцей – Марыйка і Міколка, жонка. На стале – тэрмас з гарбатай, прыгожы пірог, дзе напісана “90-годзьдзе БНР”. Стаіць мальбэрт, на ім закрытая карціна. Падыходзяць дзівакі, пытаюцца, што гэта такое? Я адразаю кавалак пірага і кажу: “Памятайце, 90 гадоў таму Беларусь абвясьціла пра сваю незалежнасьць”. Маленькі такі пэрформанс, -- заявіў мастак у інтэрв’ю “Радыё Свабода”.

-- А што для вас БНР?

-- Вядома, гэта гістарычная рэч, таму што насьпела шматвяковое жаданьне народу “людзьмі звацца”, і зрабіць сваю ўласную дзяржаву. Толькі факт абвяшчэньня БНР, а потым БССР прывёў да таго, што ў 1991-м была абвешчана незалежнасьць. Таму абвяшчэньне Беларускай Народнай Рэспублікі – гэта першае зьвяно ланцужка, якое прывяло да сёньняшняй Рэспублікі Беларусь і якое ўсё ж такі прывядзе да нашай нацыянальнай, нармалёвай, дэмакратычнай прававой дзяржавы. БНР – гэта частка эвалюцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках