15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Францыі: «Еўразвяз гатовы аказаць дапамогу Беларусі ў дэмакратызацыі»

10

Еўрапейскі Звяз разлічвае ў гэтым годзе развіць палітыку добрасуседства ў стасунках з Беларуссю, аднак толькі пасля вызвалення палітвязняў і правядзення свабодных парламенцкіх выбараў, – заявіла сёння журналістам у Менску амбасадарка Францыі ў Беларусі Мирэй Мюссо.

Паводле яе слоў «Еўрапейскі Звяз вітае вызваленне трох важных зняволеных. Спадзяемся, што неўзабаве будуць зробленыя і іншыя вызваленні, і надалей у Беларусі не будуць садзіць у турму людзей за іх меркаванні», – заявіла М.Мюссо, падкрэсліўшы пры гэтым, што «ў дачыненні Беларусі існуе адзіная еўрапейская палітыка. Таму Еўразвяз гатовы аказаць дапамогу Беларусі ў дэмакратызацыі і развіцці сваёй незалежнасці».

«Мы пераследуем адну і тую ж мэту па-за залежнасці ад краіны – сябра Еўразвяза. Гэтая палітыка ў тым, каб у дэмакратычных сілаў была магчымасць выказваць сваё меркаванне», – сказала дыпламатка, выказаўшы надзею, што «парламенцкія выбары, якія маюць быць у Беларусі, будуць свабодным і пройдуць згодна з дэмакратычнымі прынцыпамі».

«Мы ведаем, што спадар Лукашэнка і ўлады краіны хочуць больш цесных стасункаў з Еўрапейскім Звязам», – сказала французская амбасадарка. Яна спадзяецца, што «2008 год будзе годам, які ўсяляе надзеі на развіццё дэмакратыі ў Беларусі. Гэта важна, як для Беларусі, так і ўсіх еўрапейскіх краін», – адзначыла дыпламатка.

«Спадзяемся, што агульнымі намаганнямі мы будзем прасоўвацца да ажыццяўлення палітыкі добрасуседства разам з Беларуссю», – падкрэсліла французская дыпламатка.

Гаворачы пра магчымасць разгляду пытання, наконт паніжэння кошту шэнгенскіх віз для грамадзян Беларусі, М.Мюссо заявіла: «Хочацца верыць, што ў 2008 годзе ў святле дэмакратычнага развіцця Беларусі і развіцця палітыкі добрасуседства мы зможам абмяркоўваць пытанне кошту шэнгенскіх віз».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках