15 лiстапада 2024, Пятніца, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэя Кіма выпусьцяць пад паруку?

Пад час паседжаньня аргкамітэту грамадзкай камісіі “Свабоду Андрэю Кіму! Свабоду прадпрымальніцтву!” была падтрымана ініцыятыва праваабаронцы Ігара Рынкевіча аб паруцы адносна актывіста, якога цяпер трымаюць у сьледчым ізалятары.

Спадар Рынкевіч заклікаў вядомых асобаў накіроўваць адмысловыя заявы ў пракуратуру Цэнтральнага раёну Менску, а копіі – маці Тацяне Кім, паведамляе «Радыё Свабода».

Ён лічыць, “мера стрыманьня не адпавядае ні цяжкасьці абвінавачаньня, ні характарыстыцы самой асобы, за якую, сапраўды, можна паручацца. Крымінальна-працэсуальны кодэкс прадугледжвае такую форму і, канечне, людзей, якія возьмуць на сябе асабістую паруку будзе шмат”.

І.Рынкевіч дадаў, “акцыя пакажа ня толькі салідарнасьць з А.Кімам, але і будзе мець сапраўдны юрыдычны сэнс. Паколькі трымаць хлопца ў СІЗА толькі з-за таго, што ён там падазраецца ў нейкім супраціве ці гвалце да міліцыянта ня правільна. Бо гэта ня ёсьць цяжкім злачынствам паводле крымінальнага кодэксу. Гэта акцыя аб паруцы будзе вельмі карыснай для абароны палітвязьня”.

Дэмакратычнага актывіста Андрэя Кіма затрымалі 21 студзеня падчас разгону дэманстрацыі прадпрымальнікаў. Спачатку яго пакаралі арыштам за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, а потым адвезьлі ў пракуратуру на допыт, дзе высунулі абвінавачаньне ў крымінальнай справе паводле 364 артыкулу (пагроза альбо гвалтоўныя дзеяньні ў дачыненьні да міліцыянта). Адтуль палітвязьня перавялі ў сьледчы ізалятар.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках