15 лiстапада 2024, Пятніца, 1:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Советская Белоруссия»: Чаго чакае амбасадар ЗША?

17

Газета Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі «Советская Белоруссия» сёння закранула тэму ўвядзення Злучанымі Штатамі Амерыкі санкцый супраць «Белнафтахіма».

У артыкуле «Палітыка суседства» аглядальнік Ніна Раманава, у першую чаргу, паведамляе пра падпісанне 7 сакавіка пагаднення аб заснаванні, прывілеях і імунітэтах прадстаўніцтва Камісіі Еўрапейскіх супольнасцяў у нашай краіне.

«З фармальнага пункту гледжання гэта завяршальная і цалкам руцінная працэдура адкрыцця прадстаўніцтва Еўракамісіі ў нашай краіне. Бо палітычнае рашэнне было прынятае 19 кастрычніка мінулага года, калі праект адпаведнага пагаднення быў ухвалены ўказам Прэзідэнта. 5 снежня ў Менску гэты дакумент быў парафіраваны. І вось ён падпісаны ў сталіцы Еўрапейскага Звязу. Інтарэсы Беларусі ў Еўропе і інтарэсы Еўразвяза на кантыненце перасякаюцца гэтак шырока і глыбока, што пытанне аб пляцоўцы для ўзгаднення інтарэсаў наспела даўно. Чаканае пераразанне чырвоных стужачак на адкрыцці офіса Еўракамісіі ў Менску насамрэч павінна адкрыць дзверы шматлікім узаемавыгадным праектам. Каментуючы гэтую падзею, адзін з нашых дыпламатаў выказаў у гутарцы вось якую думку – так, мы чакаем, што офіс стане правадыром еўрапейскай палітыкі. Але па шматлікіх пытаннях і самі выступаем у ролі «даючага боку», карыснага і адказнага партнёра», – піша «СБ».

І вось тут, асобна падкрэслівае «Советская Белоруссия», вядома, шмат што залежыць ад самастойнасці знешняй палітыкі Еўразвяза ад ЗША.

«Таму што мэта Злучаных Штатаў, ва ўсякім разе, выкарыстанне імі эканамічных санкцый супраць Беларусі, не супадае з еўрапейскімі інтарэсамі. ЗША – за акіянам. А краіны Балтыі, напрыклад, маюць патрэбу ў добрапрыстойным суседзе... Нагадаю, што 6 сакавіка Міністэрства фінансаў ЗША апублікавала растлумачэнні з нагоды эканамічных санкцый, уведзеных у дачыненні канцэрна «Белнафтахім», сутнасць якіх у абмежаванні доступу на амерыканскі рынак прадпрыемстваў канцэрна. Каментуючы адкліканне амбасадара Беларусі з ЗША для кансультацый, прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Андрэй Папоў заявіў пра парушэнні Злучанымі Штатамі Амерыкі ўзгодненага алгарытму дзеянняў па нармалізацыі стасункаў з ЕЗ і ЗША. Дарэчы, амбасадарка ЗША, насуперак дыппрактыцы, засталася ў Менску. Чаго чакае?..» – пытаецца газета Адміністрацыі Лукашэнкі.

Нагадаем, што галоўная прычына ўвядзення санкцый з боку ЗША – знаходжанне ў турмах Беларусі палітвязняў. Сёння ў зняволенні знаходзяцца экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін, моладзевы лідэр Андрэй Кім і лідэр прадпрымальнікаў Сяргей Парсюкевіч.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках