14 лiстапада 2024, Чацвер, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэвід Крамер: «Мы не сядзем за стол перамоваў датуль, пакуль Казулін у турме»

9
Дэвід Крамер: «Мы не сядзем за стол перамоваў датуль, пакуль Казулін у турме»

Намеснік дзяржсакратара ЗША па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы Дэвід Крамер заявіў, што прычына ўвядзення санкцыі супраць беларускага рэжыму – «нежаданне беларускага ўрада вызваліць Аляксандра Казуліна».

У інтэрв'ю «Белорусским новостям» Дэвід Крамер заявіў, што ЗША вырашаюцца на ўвядзенне ў дачыненні асобных прадстаўнікоў або кампаній Беларусі карных санкцый з шкадаваннем. «Але ў 2007 годзе ў нас было адчуванне, што нам не пакінулі выбару: не было ніякага змянення ў пытанні вызвалення палітвязняў, затое – шмат сведчанняў таго, што палітычная сітуацыя пагаршалася», – заявіў прадстаўнік Дзярждэпа.

Як следства, растлумачыў амерыканскі службовец, улетку 2007 года ЗША пайшлі на пашырэнне спісу неўяздных беларускіх службоўцаў, у лістападзе ўвялі эканамічныя санкцыі ў дачыненні канцэрна «Белнафтахім». Пры гэтым удакладняе Крамер, перамовы з беларускім бокам працягваліся. Так, у студзені 2008 года бакі абмяркоўвалі магчымасці вызвалення палітычных зняволеных.

«Мы растлумачылі беларускаму ўраду, на што гатовыя, калі ўсе палітвязні будуць вызваленыя. Здавалася б, што мы знайшлі ўзаемаразуменне – да лютага на свабодзе павінны былі апынуцца ўсе», – распавядае прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства ЗША. Крамер падкрэсліў: да гэтых кансультацый і падчас іх ЗША таксама казалі пра тое, што ў адваротным выпадку разгледзяць «пытанне пашырэння санкцый».

Далее амерыканскі службовец сказаў: «На жаль, нашы надзеі на тое, што Казуліна вызваляць у лютым, як нам было абяцанае спачатку, або пасля пахавання жонкі, як казалася пазней, не апраўдаліся». Па словах Крамера, Менск мог вырашыцца вызваліць экс-кандыдата ў прэзідэнты не на тры дні, а цалкам: «Гэты крок стаў бы завяршальным этапам вызвалення палітвязняў у Беларусі».

Але Казулін вярнуўся ў турму, а Злучаныя Штаты «працягнулі рабіць ціск на беларускія ўлады, каб дамагчыся яго (Казуліна) канчатковага вызвалення», распавёў службовец. Кансультацыі з беларускім урадам па гэтым пытанні ішлі «яшчэ ў сераду, 5 сакавіка».

З прычыны таго, што беларускі бок не выканаў, як апынулася, абяцанае, ЗША не сталі чакаць тры гады – ужо на наступны дзень, 6 сакавіка, Міністэрства фінансаў ЗША размясціла на сваім сайце, як паказаў Крамер, «далейшую канкрэтызацыю санкцый у дачыненні «Белнафтахіма». Гэтае паведамленне, роўна як і яго размяшчэнне, было ўзгодненае з Дзярждэпартаментам і Радай бяспекі ЗША. «Здаецца, менавіта на яго і адрэагаваў афіцыйны Менск», – лічыць службовец.

На думку высокага прадстаўніка Дзярждэпа, «для беларускага ўрада, вядома, не можа быць нечаканасцю, што ЗША гатовыя прыняць дадатковыя крокі, калі лічаць, што ў іх няма іншага выбару». Ён нагадаў, што пра магчымасць пашырэння санкцый казала амбасадарка ЗША Карэн Сцюарт у Менску, роўна як і ён сам у адным з інтэрв'ю. Пагрозы беларускага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнки «вышпурнуць» Карэн Сцюарт, Крамер разглядае як рэакцыю на ціск з боку ЗША.

Вызваленне Аляксандра Казуліна – магчымасць Беларусі пазбегнуць новых санкцый, падкрэсліў прадстаўнік Дэярждэпа: «Казулін – апошні ў спісе беларускіх зняволеных, якіх міжнародная супольнасць прызнала палітычнымі. Вызваліўшы яго, Беларусь пакладзе пачатак рэальнаму дыялогу наконт таго, як палепшыць стасункі з Захадам – не толькі з ЗША, але і з Еўразвязам».

Па словах амерыканскага службоўцы, ЗША вельмі цесна супрацоўнічаюць з ЕЗ па пытанні палітвязняў. «Той факт, што пяцёра з іх былі вызваленыя, у тым ліку Здвіжкоў – яго не было ў спісе палітвязняў, але мы і яго абмяркоўвалі з афіцыйным Менскам, – быў успрыняты станоўча. Мы віталі іх вызваленне. У той самы час ЗША і ЕЗ далі добра зразумець беларускім уладам – каб пачаўся працэс паляпшэння стасункаў, у Беларусі не павінна застацца палітвязняў, ніводнага», – заявіў Крамер.

Калі Казулін апынецца на свабодзе, то, акрамя адсутнасці новых санкцый, у Беларусі з'явіцца шанец на збліжэнне з Захадам. Па словах прадстаўніка амерыканскага ўрада, ЗША «станоўча, вельмі станоўча» адрэагавалі б на вызваленне Казуліна. Пры гэтым ні ЗША, ні ЕЗ не сталі б адмяняць тыя санкцыі, якія ўжо дзейнічаюць, будзь тое спіс неўяздных або рашэнне аб замарожванні рахункаў: «Мы не адменім дзеянне ўжо ўведзеных санкцый, але пачнём дыялог з урадам Беларусі наконт далейшых крокаў, якія беларускі бок чакаў бы ад нас або мы хацелі б распачаць».

Амерыканскі бок спадзяецца, што апошні па заходніх падліках палітвязень «будзе вызвалены ўжо неўзабаве». Паралельна, па словах прадстаўніка Дэярждэпа, усё ж разглядаюцца варыянты тых мер, якія будуць распачатыя пры адсутнасці прагрэсу…

Еўразвяз і ЗША гатовыя прыступіць да дыялогу з урадам. І калі раней высоўваўся цэлы шэраг патрабаванняў – захаванне свабоды слова, сходаў, меркаванняў, прывядзенне ў адпаведнасць выбарчага заканадаўства, то сёння засталося адно. Больш дакладна, адзін. «Яшчэ не позна, – натхняе Крамер. – Але мы не сядзем за стол перамоваў датуль, пакуль Казулін у турме».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках