15 лiстапада 2024, Пятніца, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька: «Вашынгтон можа паўплываць на пазіцыю Брусэля»

1

"Вашынгтон можа паўплываць на пазіцыю Брусэля. Наўрад ці ён стане на бок Беларусі. А ў гэтым выпадку Беларусі пагражаюць значна буйнейшыя санкцыі", – заявіў у інтэрв'ю БелаПАН лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Паводле яго слоў, адкліканне амбасадараў для кансультацый не паўплывае на саму пазіцыю ЗША ў дачыненні Беларусі. "У ЗША гранічна зразумелая пазіцыя. Амерыка чакае ад Беларусі пэўных крокаў, у першую чаргу вызвалення ўсіх палітвязняў. Пасля гэтага яны гатовыя пачаць узаемаадносіны з Беларуссю з чыстага ліста. Калі гэтага не адбудзецца, ЗША працягнуць уводзіць кропкавыя санкцыі ў дачыненні некаторых асоб і структур", – лічыць палітык.

На яго думку, праз "некаторы час" бакі змушаныя будуць сесці за стол перамоваў. "Лукашэнка ўжо выявіў палітычную волю і выпусціў некалькіх палітвязняў. Цяпер яму неабходна зрабіць наступны крок", – сказаў А.Лябедзька.

Пры гэтым палітык адзначыў, што пагаршэнне стасункаў з ЗША невыгоднае ў першую чаргу Беларусі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках