14 лiстапада 2024, Чацвер, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГУМ патрабуе 28 мільёнаў рублёў з удзельнікаў акцыі прадпрымальнікаў

15

Гарадскі універсальны магазін (ГУМ) Менску выставіў 28-мільённы рахунак удзельнікам прадпрымальніцкай акцыі 10 студзеня. Пра гэта паведаміў “Нашай ніве” моладзевы актывіст АГП Міхаіл Пашкевіч.

«Цікава, што матэрыяльных прэтэнзій да ўдзельнікаў акцыі ня мае ні мэтро, ні кнігарня «Цэнтральная», ні кінатэатар «Цэнтральны», ні «Макдональдз», ні хуткая дапамога, ні гандлёвы цэнтар «Сталіца», а толькі ГУМ. Яны гэта зводзяць да таго, што маніфэстанты сарвалі працу магазіну, і зрабілі шкоду памерам у 28 мільёнаў рублёў», – кажа М.Пашкевіч.

Пашкевіч таксама паведаміў, што ў матэрыялах КДБ, якія яны прадставілі міліцыі, фігуруе не 14, а 27 актыўных удзельнікаў вулічнай акцыі. Такім чынам, колькасьць фігурантаў крымінальнай справы можа павялічыцца.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках