14 лiстапада 2024, Чацвер, 19:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Чаргінец: «Канфлікт з ЗША не перарасце ў супрацьстаянне вайсковага характару»

20

«Мы спадзяемся, што паважаны амбасадар ЗША правядзе кансультацыі, і перагледзіць пазіцыі па дачыненні да Беларусі», – заявіў карэспандэнту газеты «Взгляд» старшыня пастаяннай камісіі «савета рэспублікі» па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Мікалай Чаргінец, каментуючы рашэнне ЗША адклікаць свайго амбасадара ў Беларусі для кансультацый.

Паводле яго слоў, ЗША дапусцілі грубыя парушэнні сваіх абавязальніцтваў, калі ўвялі санкцыі супраць канцэрна «Белнафтахім». «Амерыканскаму амбасадару было прапанаванае адбыць для кансультацый раней, – нагадаў М. Чаргінец. – Беларускі бок адклікаў свайго амбасадара, і тое ж было прапанаванае зрабіць і ЗША».

Па словах беларускага сенатара, цяпер беларускі бок плануе правесці поўны аналіз стасункаў з ЗША, і сум страт ад фінансавых санкцый супраць «Белнафтахіма».

«Адно я магу сказаць дакладна: гэты канфлікт не перарасце ў супрацьстаянне вайсковага характару», – заявіў М. Чаргінец. «Мы шмат чаго не просім, нам бы толькі хацелася, каб ЗША да Беларусі ставілася як да суверэннай дзяржавы», – падагульніў ён.

Нагадаем, 6 сакавіка на афіцыйным сайце Міністэрства фінансаў ЗША з'явіліся тлумачэнні санкцый у дачыненні Беларусі. У тлумачэннях, у прыватнасці, адзначалася: «Прадстаўнікі ЗША, якія маюць або плануюць дзелавыя стасункі з прадпрыемствамі, у якіх «Белнафтахім» валодае прамым або ўскосным прыбыткам у памеры 50% або больш, павінны мець на ўвазе, што ўся ўласнасць і прыбыткі ад уласнасці гэтых прадпрыемстваў заблакаваныя згодна з урадавым распараджэннем 13405».

Услед за гэтым з’явілася заява беларускага МЗСа, і Беларусь адклікала амбасадара Міхаіла Хвастова з ЗША 7 сакавіка для кансультацый. Тое ж было рэкамендаванае зрабіць і амерыканскаму боку, тым не менш да апошняга часу амбасадарка ЗША ў Беларусі Карэн Сцюарт знаходзілася ў Менску.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках