15 лiстапада 2024, Пятніца, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данута Бічэль: «БНР – адзіная незалежная дзяржава, якую мы мелі»

1

Менш двух тыдняў засталося да 90-ых угодкаў ад дня абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Чым ёсьць Дзень Волі для Беларусі сёньняшняй і як лепей варта адзначаць гэтую дату?

На тэму значнасьці падзеі, што адбылася 25 Сакавіка 1918 году, разважае на “Радыё Свабода” паэтка з Горадні Данута Бічэль-Загнетава.

- Як вы будзеце сьвяткаваць 90-я ўгодкі абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі?

- Вельмі проста – схаджу ў касьцёл і памалюся за Беларусь і за тых людзей, якія стваралі Беларускую Народную Рэспубліку. Я спадзяюся, што Бог ёсьць і ён уладкуе ўсе нашыя справы. Але, канечне, для Божай працы павінны пастарацца і мы.

- Што для вас абвяшчэньне БНР, што для вас гэтае сьвята?

- Для мяне гэта тое, што й для кожнага беларуса. Гэта сьвята душы, бо гэта дзень нараджэньня нашай незалежнай дзяржавы. Я яе прызнаю так, і гэта гістарычны факт. Гэта адзіная незалежная дзяржава, якую мы мелі, якая, на жаль, пакуль так і ня створаная. Але я ўпэўненая, што Беларусь будзе незалежнай дзяржавай. І я хацела б, каб мае ўнукі жылі тут, у гэтым свабодным сьвеце, у свабодным краі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках