15 лiстапада 2024, Пятніца, 6:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канцэрт у гонар 90-годдзя БНР

У рамках кампаніі па святкаванні 90-годдзя абвяшчэння БНР у Менску, у памяшканні офіса Партыі БНФ, 12 сакавіка адбыўся святочны канцэрт класічнай беларускай музыкі ў выкананні "Менск-стар квартэта".

"Мэта правядзення такога канцэрту – паказаць, што беларуская класічная музыка – неад'емная частка еўрапейскай культуры. І месца нашай культуры, месца нашага народа – у сям'і еўрапейскіх дзяржаў", – адзначыла ў інтэрв'ю БелаПАН арганізатарка і вядучая канцэрту, сябар камісіі па культуры Партыі БНФ Арына Лісецкая.

У праграме канцэрту прагучала музыка беларускіх і сусветных кампазітараў XVI–XX стагоддзяў. Музыкі выканалі самыя вядомыя творы А.Радзівіла, Ц.Базіліка, У.Кур’яна, В.-А.Моцарта, А.Рагачоўскага, Р.Пека, А.Пьяццоллы. Скончыўся канцэрт выкананнем "Паланезу" Міхала-Клеафаса Агінскага.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках