15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У рамках «саюзнай дзяржавы» Лукашэнка можа атрымаць атамную бомбу

36
У рамках «саюзнай дзяржавы» Лукашэнка можа атрымаць атамную бомбу

У пятніцу ў Менску прайшлі перамовы Аляксандра Лукашэнкі і прэм'ер-міністра Расеі Віктара Зубкова.

Як піша расейскі рэсурс РБК daily, паводле вынікаў перамоваў стала зразумела, што рыторыка афіцыйнага Менска ў дачыненні Масквы змянілася: Лукашэнка зрабіў шматспадзеўную заяву, што ў двухбаковых стасунках дзяржаў «няма ніякіх перашкод».

На фоне пагроз у дачыненні Беларусі з боку Вашынгтона ў Масквы і Менска з'явіўся добры шанец забыць былыя спрэчкі і выступаць на міжнароднай арэне толькі адзіным фронтам, адзначае выданне.

«Думаю, у нас шмат зрухаў, і па шматлікіх пытаннях мы сёння прасунемся наперад», – заявіў Віктар Зубкоў напярэдадні сваёй сустрэчы з беларускім кіраўніком. Сам Лукашэнка таксама звязвае вялікія надзеі з візітам старшыні расейскага ўрада ў Менск. Апошнім часам стасункі Беларусі з Захадам, а асабліва з ЗША, моцна напаліліся. У гэтай сітуацыі, па словах Лукашэнкі, яго краіне не застаецца нічога іншага, акрамя як пайсці на актыўнае збліжэнне з Масквой. «Думаю, неўзабаве, пры такім масіраваным ціску Захаду на Беларусь, нашы стасункі з Расеяй будуць яшчэ цяснейшымі», – заявіў ён напярэдадні сустрэчы з расейскім прэм'ерам.

Нагадаем, што падставай для такіх рэзкіх заяў з боку Аляксандра Лукашэнкі стала пашырэнне эканамічных санкцый ЗША супраць Рэспублікі Беларусь у канцы мінулага года, а таксама адмова Вашынгтона выдаваць візы ў Штаты беларускім грамадзянам на пачатку сакавіка. І калі візавае пытанне ставіцца пераважна да вобласці дыпламатычных «разборак» паміж дзвюма дзяржавамі і можа быць уладжанае ў хуткім часе без якіх-небудзь крытычных праблем, то ўвядзенне амерыканскіх санкцый супраць беларускага рэжыму – пытанне значна больш сур'ёзнае. «ЗША, парушыўшы свае абавязальніцтвы па мемарандуме (Будапешцкі мемарандум 1994 года. – РБК daily) і гарантыям бяспекі, у сувязі з далучэннем Беларусі да Дамовы аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі, увялі, а пасля пашырылі санкцыі ў дачыненні прадпрыемстваў «Белнафтахіма». Тым самым ЗША паказалі чарговым разам сваё цынічнае дачыненне да міжнароднага права», – сказаў Лукашэнка на мінулым тыдні.

Эканамічныя санкцыі ЗША ў дачыненні беларускага канцэрна «Белнафтахім», а таксама ў дачыненні рэспублікі ўвогуле, з аднаго боку, з'яўляюцца сапраўды моцным эканоміка-дыпламатычным ударам Захаду па Беларусі і робяць немагчымым якое-небудзь прадуктыўнае супрацоўніцтва паміж бакамі ў самай блізкай перспектыве. З другога боку, яны падаюць Менску беспрэцэдэнтныя магчымасці.

«У Будапешцкіх мемарандумах 1994 года, якія былі падпісаныя ЗША, Расеяй і Вялікабрытаніяй з Украінай, Беларуссю і Казахстанам, утрымліваецца гарантыя бяспекі гэтым былым рэспублікам СССР, – нагадаў РБК daily беларускі палітолаг Юры Шаўцоў. – Адзін з пунктаў гэтага мемарандума ў дачыненні Беларусі прамым тэкстам фіксуе, што ў дачыненні гэтай краіны немагчымыя ніякія санкцыі з боку тых, хто яго падпісаў, у тым ліку і ЗША. Гаворка ідзе пра тое, што ЗША справакавалі Беларусь на адмову ад захавання бяз'ядзернага статусу ў якасці адказу на парушэнне гарантый бяспекі з боку Вашынгтона».

Як адзначыў эксперт, гэта не азначае, што Беларусь стане ядзернай дзяржавай. Аднак Менск атрымае легальнае права размясціць на сваёй тэрыторыі расейская ядзерная зброя. Да нядаўняга часу такога права рэспубліка не мела. Цяпер, калі эканамічныя санкцыі з боку ЗША стануць яшчэ больш жорсткімі, Беларусь не толькі можа скарыстацца гэтым сваім новым «ядзерным» правам, але і патрабаваць ад Расеі распаўсюдзіць гэтыя гарантыі на ўсіх удзельнікаў ОДКБ, у тым ліку і на Казахстан.

Іншымі словамі, цяпер Масква атрымала фактычна сапраўдны падарунак – Расея ў любы момант у поўнай адпаведнасці з міжнародным правам можа размясціць на тэрыторыі саюзніка ядзерную зброю.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках