15 лiстапада 2024, Пятніца, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канцэрт «Салідарныя з Беларуссю» пройдзе ў Варшаве

1

Як паведамляе польская ініцыятыва “Свабодная Беларусь”, штогадовы канцэрт “Салідарныя з Беларуссю” пройдзе ў Варшаве на Кантрактовай плошчы 30 сакавіка.

Паводле дадзеных «Еўрарадыё», акрамя польскіх рок-выканаўцаў і груп на канцэрце збіраюцца выступіць беларускія рокеры: Руся, Аляксандр Памідораў і Лявон Вольскі.

На думку вакалісткі Indiga Русі, перанос канцэрту з 25-га на 30-ае будзе вельмі зручным для беларускіх музыкаў:

“На беларускіх музыкаў было занадта шмат скаргаў, што яны не адзначалі Дзень Волі ў Беларусі. Я думаю, што па гэтай прычыне арганізатары перанеслі канцэрт з 25 на 30 сакавіка. Таму ўсе мы, разам з Лявонам Артуравічам, застанемся дома”.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках