12 лiстапада 2024, aўторак, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына: «Хацелася б патрапіць у Парыж і Венецыю»

47

Тыдзень таму Савет ЕС вырашыў працягнуць да 10 красавіка 2009 года санкцыі ў адрас 41-га беларускага чыноўніка.

За выняткам міжнародных канферэнцый пад эгідай ААН, АБСЕ ці ЕС, гэтым чыноўнікам забаронены ўезд і транзіт па краінах Еўрасаюза. Між тым, старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына марыць наведаць Парыж і Венецыю.

Нагадаем, санкцыі ў адрас беларускіх чыноўнікаў былі прынятыя Еўрасаюзам у красавіку 2006 г. У кастрычніку таго ж году іх пашырылі, а ў красавіку 2008-га працягнулі яшчэ на год. «Еўрарадыё» вырашыла даведацца, дзе адпачывае і дзе хацела б пабываць “неўязная” ў еўрапейскія краіны старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына.

Як высветлілася, тры гады запар яна ездзіла адпачываць у Турцыю, але больш не хоча, – там не засталося нічога цікавага, што ёй хацелася б паглядзець. Таму сёлета паедзе ў Егіпет. Але вельмі хацела б патрапіць у Чэхію, Венгрыю і асабліва – ў Парыж і Венецыю.

“Сёлета я планую ў Егіпет паехаць. Менавіта ў сувязі з тым, што я неўязная ў Еўропу. Таму я езжджу альбо ў азіяцкія краіны, альбо на чарнаморскае ўзбярэжжа Расіі. З задавальненнем паехала б у краіны Еўропы. Прынамсі, мяне цікавіць Чэхія. І я не бачыла таго, што з’яўляецца марай кожнага чалавека – Парыж і Венецыю”, - распавяла пра свае мары Ярмошына.

Па яе словах, у чужых краінах яе ў першую чаргу цікавяць іх гісторыя і культура. Таму яна наведвае музеі і гістарычныя помнікі. З-за немагчымасці пабачыць гэта ў еўрапейскіх краінах старшыня Цэнтрвыбаркаму пакрыўджаная на тых, хто ўнёс яе у спіс неўязных.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках