16 лiстапада 2024, Субота, 9:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы не змогуць патрапіць у санаторыі: месцаў катастрафічна не стае!

24
Беларусы не змогуць патрапіць у санаторыі: месцаў катастрафічна не стае!

Пуцёўкі ў беларускія санаторыі раскуплены амаль на ўсё лета. Больш за палову месцаў забранявалі расейцы.

- Дабрыдзень, у вас можна купіць пуцёўку на лета? - затэлефанаваў журналіст " КП в Беларуси" у адзін з беларускіх санаторыяў.

- Не, да лістапада нічога няма. Цяпер можаце адпачыць. А на лета даўно ўсё раскупілі…

Сітуацыя паўтараецца ўжо не першы год. Як толькі на вуліцы запахла сапраўднай вясной і людзі пачалі планаваць адпачынкі, раптам высвятляецца: у санаторыях няма месцаў. Хаця пуцёўкі таннымі не назавеш: за суткі трэба заплаціць каля 35 даляраў, а паездка на 14 дзён стане прыкладна ў 600 - 700 тысяч рублёў.

- Сёлета ажыятаж нават большы, чым летась, - распавялі ў адной з менскіх турфірмаў, што прадаюць пуцёўкі ў санаторыі. - Шмат месцаў забранявалі расейцы - адсоткаў 50, а то і болей. Яшчэ прыязджаюць з Латвіі, Літвы, Эстоніі. Як правіла, людзі сталага веку едуць, каб паправіць здароўе.

У іншай турфірме распавялі, што ў іх расейцы выкупілі каля 80% пуцёвак.

- На лета ў нас ужо амаль усё раскуплена, ёсць толькі месцы на канец жніўня. Ужо другі год такі ажыятаж. Ведаю, што тыя, хто летась спазніўся, сёлета тэлефануюць у лютым, сакавіку. Расейцы купляюць пуцёўкі ў нашыя санаторыі не наўпрост, а праз свае турфірмы, якія цяпер актыўна прапануюць адпачынак і лячэнне ў Беларусі. Для іх гэта атрымліваецца нашмат танней, чым ехаць у санаторый у Падмаскоўе. Адпачынак і лячэнне прыкладна такога жа ўзроўню там стане ў 1,5 - 2 разы даражэй.

Заўвага: Прэсавы цэнтр Хартыі'97 пераканаўся ў праўдзівасці інфармацыі асабіста. Мы абтэлефанавалі каля двух дзесяткаў санаторыяў па ўсёй краіне - месцаў няма! Усюды кажуць, што месцы ў здраўніцах з'явяцца толькі ўвосень. Характэрна, што ў кожным з беларускіх санаторыяў - ад 300 да 500 месцаў. Пры гэтым у апошнія гады колькасць санаторыяў у краіне з-за ашчаджэння сродкаў рэзка скарацілася. Няўжо для краіны з 10.000.000 насельніцтва хапае некалькі дзясяткаў лякарняў з такой нязначнай колькасцю месцаў?

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках