16 лiстапада 2024, Субота, 0:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У залі Цэнтральнага суда арыштаваны Аляксандр Атрошчанкаў

2

У залі суда Цэнтральнага раёну Менску, дзе адбываўся працэс па справе ўдзельнікаў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, затрыманы актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандр Атрошчанкаў.

Актывіста абвінавацілі нібыта ў «абразе» суддзі Алены Ільіной, якая вынесла сёння прысуд Андрэю Кіму ў выглядзе 1,5 гадоў калоніі і двух гадоў выпраўленчых работ па месцы працаўладкавання і штрафаў астатнім удзельнікаў акцыі пратэсту. У адносінах Атрошчанкава складзены пратакол, яго намераныя судзіць сёння жа ў Цэнтральным судзе

Актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандра Атрошчанкава.традыцыйна затрымалі напярэдадні масавых акцыяў апазіцыі (26 красавіка ў Менску пройдзе «Чарнобыльскі шлях»).

Напярэдадні Еўрапейскага Маршу, які праходзіў у Менску 14 кастрычніка мінулага году, дэмакратычнага актывіста арыштавалі ва ўласнай кватэры. Міліцыянты ўварваліся ў кватэру апазіцыянера на другім паверсе (!) праз вакно і правялі ператрус. Супрацоўнікі праваахоўных органаў заявілі, што да іх нібыта паступіла ананімнае тэлефанаванне аб тым, што там знаходзіцца труп. Аднак, як толькі міліцыянты трапілі ў кватэру, першай справай яны зацікавіліся кампутарамі.

З кватэры была канфіскаваная аргтэхніка, у тым ліку кампутар, інфармацыйныя матэрыялы да Еўрапейскага Маршу, сцягі Еўразвязу і беларускі нацыянальны герб «Пагоня».

На наступны дзень пасля ператрусу актывіста асудзілі на 10 сутак арышту. Міліцыянты, якія пазаконна ўварваліся ў кватэру, «сведчылі», што затрыманы нібыта «нецэнзурна лаяўся».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках