15 лiстапада 2024, Пятніца, 18:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На суботніку Лукашэнку дапамагаў маленькі хлопчык (Фота)

43

На суботніку 19 красавіка Аляксандр Лукашэнка працаваў на будаўніцтве велізарнага спартовага будынка "Менск-Арэна". А дапамагаў яму бялявы хлопчык гадоў чатырох. Як піша "КП в Беларуси", было бачна, што дачыненні паміж дзіцем і беларускім кіраўніком вельмі цёплыя, бацькоўскія.

Пазней яны разам з'явіліся на хакейным матчы. Малы паціснуў рукі ўсёй камандзе, сфатаграфаваўся з ёй.

Па адказ на пытанне, хто гэты малы, "КП в Беларуси" затэлефанавала кіраўніку прэс-службы прэзідэнта Паўлу Лёгкаму.

- Як клічуць хлопчыка, які працаваў на будоўлі разам з прэзідэнтам? - спыталі журналісты.

- Не ведаю. У спісах прэзідэнцкай брыгады на суботніку гэты маленькі працаўнік не значыўся. Але ён добра працаваў, дапамагаў Аляксандру Рыгоравічу.

- Пазней з'явіўся на хакейным матчы…і вельмі актыўна хварэў за каманду Лукашэнкі. Можа быць, гэта малодшы сын кіраўніка дзяржавы, пра якога Аляксандр Лукашэнка згадаў летась на прэс-канферэнцыі?

- Прэс-служба адказвае за асвятленне дзейнасці кіраўніка дзяржавы. А пра сваё асабістае жыццё і пра сям'ю ён распавядае журналістам сам.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках