15 лiстапада 2024, Пятніца, 1:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Буду галадаць, нават калі гэта прывядзе да маёй смерці…»

3

Сёння віцебская прадпрымальніца Святлана Дваранінава працягвае галадаць у следчым ізалятары 59-ы дзень і марыць усё ж дамагчыся праўды.

Днямі яна напісала хадайніцтва ў Адміністрацыю прэзідэнта "аб судзейнічанні па захаванні маіх правоў на абарону, гарантаваных Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, пры разглядзе скаргаў у парадку нагляду Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь", паведаміла «Народная воля».

"У сувязі з тым, што пры вядзенні крымінальнага працэсу, у тым ліку і пры разглядзе скаргаў у парадку нагляду, Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь былі груба парушаны мае правы на абарону, гарантаваныя Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і крымінальна-працэсуальным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, што зрабіла немагчымым і бессэнсоўным працяг абскарджання незаконнага абвінавачання і прысуду, вынесенага адносна мяне судом Кастрычніцкага раёна г.Віцебску 13.08.07, у вызначаным Законам парадку, 27.02.08 у знак пратэсту супраць такога вядзення крымінальнага працэсу я была вымушана абвясціць галадоўку, якая працягваецца дагэтуль і не будзе спынена да вырашэння пытання, нават калі гэта прывядзе да маёй смерці" – напісала прадпрымальніца.

Нагадаем, што справа кіраўніцы адной з прыватных фірмаў Беларусі пачалася з несваечасовага разліку ў суме некалькіх тысяч даляраў і скончылася для жанчыны, маці дваіх дзяцей васьмю гадамі зняволення. Прычым, на думку Святланы, яе абвінавацілі і ў махлярстве і ў крадзяжы, хоць ніводнага эпізода прысабечвання грошай ці выкарыстання іх у асабістых мэтах, следствам не вызначана.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках