29 снежня 2024, Нядзеля, 6:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валеры Шчукін: «Так скруцілі, што нават падняцца не мог…»

4

Вядомы праваабаронца шпіталяваны ў віцебскую лякарню з высокім ціскам і сэрцавым прыступам. Журналісты датэлефанаваліся да Валерыя Аляксеевіча.

-- Толькі вярнуўся з рэнтгена, цяпер ляжу ў палаце, -- паведаміў Валеры Шчукін у інтэрвію «Народнай волі». -- Лекары пакуль не кажуць нічога пэўнага: сказалі, трэба зрабіць усе аналізы, прайсці абследаванне, у мяне падвышаны цукар у крыві. Знешне выглядаю нармалёва, толькі галава трашчыць. Мяне ж учора шпіталізавалі з ціскам 200/120.

Вёз са Смаленска на рэйсавым аўтобусе газеты "Віцебскі кур'ер". На першым жа прыпынку ў Віцебску на мяне накінуліся трое міліцыянтаў, сталі адбіраць торбу – хацелі канфіскаваць газеты. Так скруцілі, што нават падняцца не мог… Потым стала кепска, выклікалі "хуткую".

Але не хвалюйцеся -- паміраць пакуль не збіраюся. Падлякуюся толькі…

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках