16 лiстапада 2024, Субота, 22:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Браты Касціцыны зноў прынеслі «Манрэалю» перамогу

У ноч з 24 на 25 красавіка ў Паўночнай Амерыцы стартаваў другі раўнд розыгрышу Кубка Стэнлі. "Манрэаль", колеры якога абараняюць беларускія форварды Андрэй і Сяргей Касціцыны, а таксама Міхась Грабоўскі, здабыў перамогу ў першым паядынку серыі 1/4 фіналу з "Філадэльфіяй" - 4:3 (у авертайме).

Прычым цягам сустрэчы "Манрэаль" саступаў з лікам 0:2 і 2:3. Аўтарам пераможнага голу на 48-й секундзе авертайму стаў Том Кастопулас.

Браты Касціцыны, якія другі матч запар пачыналі сустрэчу ў адным звяне, на 30-й хвіліне ажыццявілі першы гол "Манрэаля". Сяргей Касціцын здзейсніў індывідуальны слаламны рэйд праз палову пляцоўкі і, прадзершыся да брамы, ужо ў падзенні адпасаваў падаспеламу на дапамогу старэйшаму брату Андрэю, які кідком з хады пацэліў у браму. А трыма хвілінамі раней Андрэй Касціцын не здолеў рэалізаваць штрафны кідок.

Яшчэ адзін беларускі форвард, Міхась Грабоўскі, як і ва ўсіх папярэдніх матчах плэй-оф, на лёд не выходзіў.

Клуб беларускага абаронцы Руслана Салея "Каларада" пацярпеў паразу ў першым матчы серыі 1/4 фіналу з "Дэтройтам" - 3:4. Адкрыўшы лік на 9-й хвіліне, "Каларада" пасля прапусціў чатыры разы запар, але ў трэцім перыядзе здолеў скараціць адставанне да мінімуму. Руслан Салей правёў на пляцоўцы 19 мін. 5 сек. і адседзеў 2 мін. на лаве штрафнікоў.

Лідэрам "беларускага дэсанту" у плэй-оф Кубка Стэнлі з'яўляецца 21-гадовы форвард "Манрэаля" Сяргей Касціцын, які ў 8 паядынках зарабіў 7 балаў (3 шайбы плюс 4 галявыя перадачы). На рахунку 23-гадовага Андрэя Касціцына 6 (4 плюс 2) ачкоў у 8 матчах. 33-гадовы абаронца "Каларада" Руслан Салей набраў 3 балы (1 плюс 2) у 7 гульнях.

Другія матчы чвэрцьфінальных серый "Манрэаль" і "Каларада" правядуць 26 красавіка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках