15 лiстапада 2024, Пятніца, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Двое сутак не працуе сайт радыё «Свабода»

8

Двое сутак не працуе сайт Беларускай службы радыё "Свабода". У гэты час служба тэхнічнай падтрымкі сайта спрабуе вырашыць узніклыя праблемы. Журналісты радыё ў інтэрвію прэс-цэнтру Хартыі'97 звязалі адсутнасць доступу да сайта з "Чарнобыльскім шляхам", які прайшоў 26 красавіка.

Нагадаем, што 26 красавіка пад 9 раніцы па менскім часе была працягнута размеркаваная атака на сайт Хартыі'97. Доступ да сайта быў ускладнены.

Мы ўжо паведамлялі, што 25 красавіка тэхнічнай падтрымкай сайта была зафіксавана кароткачасовая ddos-атака, якая ладзілася на працягу 30 хвілін з выкарыстаннем невялікай колькасці IP-адрасоў. Гэтую атаку атрымалася лёгка адбіць. Нажаль, 26 красавіка мы сутыкнуліся з паўнавартаснай размеркаванай атакай.

Сайт Хартыі'97 запрацаваў толькі ў ноч на 27 красавіка.

Час правядзення і характар атакі сведчыць пра тое, што беларускія ўлады працягваюць спробы блакаваць нежаданую інфармацыю ў інтэрнэце, пры гэтым не грэбуюць ужываць нават такія крымінальныя метады як ddos.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках