15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракаповіч: Галоўнае – каб Эўразьвяз не далучыўся да санкцый ЗША

7

Пасол Беларусі ў Літве Ўладзімер Дражын прызнаў наяўнасьць праблемаў зь філіялам канцэрну “Белнафтахім” у Літве ў сувязі з амэрыканскімі санкцыямі.

Пасол паведаміў, што 4 вядучыя банкі Літвы адмовіліся ад абслугоўваньня апэрацый канцэрну, і давялося зьвярнуцца да горшага банку, паведамляе "Радыё Свабода"

Летась праз літоўскае прадстаўніцтва “Белтнафтахім” было прададзена прадукцыі на 380 мільёнаў даляраў.

На думку старшыні Нацыянальнага банку Беларусі Пятра Пракаповіча, гэтага варта было чакаць, бо “усе балтыйскія краіны сьвята выконваюць патрабаваньні ЗША”. Старшыня Нацбанку лічыць, што зараз галоўнае – каб Эўразьвяз не далучыўся да санкцый ЗША.

Тым часам, у беларускіх уладаў ёсць простае выйсьце. Замест таго, каб баяцца ў чаканьні, ці далучыцца да санкцыяў ЗША Эўразьвяз і “ваяваць” з Амэрыкай. Трэба толькі выпусьціць на волю палітвязьняў і не перасьледаваць іншадумцаў у сваёй краіне ды правесьці свабодныя выбары. Але, здаецца гэтае простае выйсьце не падабаецца Лукашэнку.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках