15 лiстапада 2024, Пятніца, 13:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Увага, каньяк «Арагві» разліты ў Менску

16

Беларускае дзяржпрадпрыемства "Менск Крышталь", найбуйное лікёрагарэлачнае прадпрыемства краіны, у траўні паставіць у гандлёвую сетку каньяк "Арагві", паведамілі агенцтву ПРАЙМ-ТАСС у адміністрацыі прадпрыемства.

Каньяк уналіў завод закупіў у вытворцаў напою. Аб'ёмы паставак у 2008 г каньяку "Арагві" у гандлёвую сетку пакуль не вызначаны - яны будуць залежыць ад пакупніцкага попыту.

На сёння завод выпускае 7 відаў каньяку; каньяк "Арагві" знаходзіцца на сертыфікацыі. У студзені-красавіку 2008 г завод павялічыў вытворчасць каньяку ў 2,2 разы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2007 г.

У студзені-красавіку 2008 г прадпрыемства павялічыла ў 2 разы выпуск вінаградных вінаў у параўнанні з студзенем-красавіком 2007 г. У красавіку 2008 г завод паставіў у гандлёвую сетку некалькі новых відаў вінаградных вінаў, вырабленых з італьянскіх, чылійскіх, малдаўскіх, румынскіх вінаматэрыялаў. У прыватнасці, у продаж паступілі віны "Трэб’яна", "Санжавэ" /Італія/, "Мальбэк", Карманэрэ" /Чылі/ і інш.

Ці давяраць якасці гэтых напояў - справа спажыўцоў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках