15 лiстапада 2024, Пятніца, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інтэрпол пацвердзіў сапраўднасць дакументаў аб сувязях Венесуэлы і Беларусі з FARC

15

Інтэрпол пацвердзіў сапраўднасць дакументаў, якія сведчаць аб фінансавых узаемаадносінах прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса і ўрада гэтай краіны з групоўкай "Рэвалюцыйныя ўзброеныя сілы Калумбіі" (FARC).

Пра гэта паведаміла ў чацвер агенцтва Рэйтэр са спасылкай на заяву спецыялістаў арганізацыі.

Гэтыя дакументы былі выяўлены на прыналежных FARC кампутарах, захопленых калумбійскімі вайскоўцамі пры здзяйсненні на тэрыторыі Эквадора спецаперацыі супраць паўстанцаў 1 сакавіка гэтага года. Тады быў забіты адзін з найвышэйшых камандзіраў FARC Рауль Рэес (Raul Reyes).

"Інтэрпол пацвярджае, яны (дакументы) не выпраўляліся", - цытуе словы спецыялістаў Рэйтэр.

Гэтыя звесткі змяшчалі, у прыватнасці, інфармацыю пра тое, што ўрад Венесуэлы выдзеліў баявікам FARC 300 мільёнаў даляраў. Іншы дакумент за 1992 год, знойдзены ў кампутары Рауля Рэеса , сведчыць аб фінансавых узаемаадносінах Уга Чавеса і баявікоў FARC.

Акрамя таго, звесткі ўключалі ў сябе 15 пасланняў міністра ўнутраных справаў Венесуэлы Рамона Радрыгеса Чакіна на імя нейкага "Івана" з просьбай аб перадачы досведу па вядзенні баявых дзеянняў ва ўмовах партызанскай вайны, а таксама інфармацыю аб сувязях паўстанцаў з кіраўніцтвам Эквадора.

У дакументах таксама згадваецца "беларускі сябар", які дашле дэлегацыю ў Каракас для правядзення перамоваў з паўстанцамі.

У іспанскай газеце El Pais, якая першая апублікавала гэтыя звесткі, лічаць, што гэтым "сябрам" можа быць дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Віктар Шэйман, які ў лютым быў з візітам у Венесуэле.

Таксама ў кампутары забітага першага сакавіка аднаго з лідэраў калумбійскіх паўстанцаў Рауля Рэеса быў знойдзены файл, у якім сцвярджалася, што Уга Чавес "разгледзеў з беларускімі ўладамі магчымасць паставак узбраення".

FARC былі створаны ў 1964 годзе, і на гэты момант налічаюць у сваіх шыхтах каля 18 тысяч чалавек. Дзеля забяспячэння сваёй дзейнасці займаюцца наркагандлем. ЗША і Еўразвяз занеслі гэтую групоўку ў спіс тэрарыстычных арганізацый.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках