28 снежня 2024, Субота, 20:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лявон Баршчэўскі: «Санкцыі ЗША закранаюць звышдаходы пэўнай кагорты чыноўнікаў»

5

Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі называе пашырэньне амерыканскіх санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі чаканым і засяроджвае ўвагу на тым, супраць каго скіраваныя гэтыя санкцыі.

“Гэтыя санкцыі – працяг ранейшых. І, наколькі я ведаю, тыя ранейшыя санкцыі былі скіраваныя супраць найбліжэйшага атачэньня Лукашэнкі. Менавіта людзі адтуль атрымлівалі даходы ад гэтых прадпрыемстваў. Паводле тлумачэньняў амэрыканскіх прадстаўнікоў, гэтыя санкцыі не закранаюць інтарэсаў простых беларусаў, а закранаюць звышдаходы пэўнай кагорты чыноўнікаў, набліжаных да найвышэйшага кіраўніка Беларусі. Калі гэта так, то санкцыі будуць дзейснымі.

У афіцыйнага Менску тут няшмат рычагоў для адказу. Высланьне дыпляматаў – гэта дэманстратыўны жэст. Мяркую. што на гэты раз беларускія ўлады абмяжуюцца чарговымі філіпікамі на адрас амэрыканскіх уладаў. Але гэта гучыць непераканаўча, у тым ліку і для простых людзей. Звычайныя беларусы лічаць, што з Амэрыкай сварыцца ня трэба”, -- паведаміў палітык у інтэрв’ю “Радыё Свабода”.

Наадаем, што Міністэрства фінансаў ЗША зь сярэдзіны лістапада мінулага году забараніла амэрыканскім асобам і фірмам мець дачыненьні з прадстаўніцтвамі кампаніі “Белнафтахім” у Эўропе, Расеі і Кітаі, а таксама з кампаніяй “Belneftekhim USA”, якая знаходзіцца ў ЗША.

Да публікацыі 6 сакавіка на сайце Міністэрства фінансаў ЗША тлумачэньня санкцыі закраналі толькі прадстаўніцтвы “Белнафтахіму” і яго даччыныя прадпрыемствы. З сакавіка сфэра дзеяньня амэрыканскіх санкцыяў фактычна была распаўсюджаная на ўсе беларускія прадпрыемствы нафтахімічнага комплексу з доляй дзяржавы, ня меншай за 50%.

“Грамадзяне ЗША, якія падтрымліваюць ці наладжваюць адносіны з суб'ектамі гаспадараньня, у якіх “Белнафтахім” валодае наўпрост ці ўскосна доляй з 50% і большай, павінны ўлічваць, што маёмасьць такіх суб'ектаў гаспадараньня і інтарэсы ў іх будуць блякавацца”, – гаворыцца ў тлумачэньні Міністэрства фінансаў ад 6 сакавіка 2008 году.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках