15 лiстапада 2024, Пятніца, 23:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Увядзенне балаў за парушэнні ПДР абмяркуюць «усенародна»

16

Бальную сістэму адзнакаў парушэнняў ПДР, якую прапануе ўвесці ДАІ Беларусі, вынесуць на ўсенароднае абмеркаванне. Пра гэта паведаміў журналістам міністр унутраных справаў Уладзімір Навумаў.

Па ягоных словах, у Беларусі абралі найбольш пашыраную бальную сістэму з 10 яе варыянтаў, якія існуюць у свеце. Паводле сістэмы кіроўцам адразу будзе налічвацца пэўная колькасць балаў, пасля тыя будуць адымацца за розныя парушэнні ПДР. "Адносна ўвядзення бальнай сістэмы яшчэ чакаюцца працяглыя дыскусіі, - лічыць міністр. - Можа так атрымацца, што бальная сістэма не спрацуе. Але гэта не значыць, што трэба сядзець склаўшы рукі. Мы будзем шукаць тое, што падзейнічае на правасвядомасць айчынных кіроўцаў".

Як паведамляла БелТА, Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі прапанавала ўвесці 27-бальную сістэму адзнакаў парушэнняў кіроўцамі ПДР. Пры налічэнні штрафных ачкоў ДАІ прапануе зыходзіць са ступені грамадскай небяспекі дапушчаных кіроўцамі парушэнняў. Так, перавышэнне хуткасці ці пакіданне месца ДТЗ прапануецца ацэньваць у 9 балаў, парушэнне правілаў абгону і манеўравання - у 7 балаў, праезд на чырвонае святло - 5 балаў, гутарка па тэлефоне падчас кіравання аўтамабілем і кіраванне аўтамабілем з непрышпіленымі пасамі бяспекі - 2 балы. Балы будуць вяртацца кіроўцам па сканчэнні года пасля здзяйснення парушэння.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках