15 лiстапада 2024, Пятніца, 12:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэны еўрапейскія. А зарплаты і пенсіі?

3

У час знаходжання ў Гарадзенскай вобласці Аляксандр Лукашэнка закрануў праблему цэн. Ён сказаў, што цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю будуць расці.

"Цэны ў Расіі, Украіне, Беларусі, краінах Еўрасаюза будуць прыкладна аднолькавымі. Сёння ў нас яны крыху меншыя. Мы стрымліваем цэны, але гэта няправільна, бо гэта дае магчымасць вывазу прадукцыі, — сказаў ён. — Нам ад гэтага нікуды не дзецца, цэны на прадукты прыйдзецца павышаць, каб яны "не вымываліся" ў суседнія краіны. Хочам мы гэтага ці не, цэны будуць прыкладна аднолькавымі — як у Расіі, так і ў краінах Еўрасаюза".

Усё як быццам бы правільна. Акрамя аднаго — а што будзе з зарплатай і пенсіямі? Калі да нас прыходзяць еўрапейскія цэны, то з імі павінны прыйсці і еўрапейскія заробкі і пенсіі. Пакуль жа нашы даходы ў некалькі разоў меншыя, чым у заходнееўрапейцаў, піша “Народная воля”.

Нагадаем, што сярэдняя зарплата ў Беларусі за леташні год склала 700 тысяч рублёў у месяц, ці каля 350 долараў, або прыкладна 230 еўра. У Германіі яна складае прыкладна 2250 еўра, у Швецыі — 2200 еўра, у Францыі — 2100 еўра, у Італіі — 1600 еўра, у Аўстрыі — каля 2000 еўра.

Сярэдняя зарплата ў Польшчы і Чэхіі каля 1200 долараў у месяц, у Літве — каля 800 долараў.

Куды большыя ў Еўрапейскім Саюзе і пенсіі, чым у нас, Так, у Польшчы сярэдняя пенсія больш за 500 долараў, у Германіі — 1200 еўра, у Францыі — 1120 еўра. У Чэхіі сярэдняя пенсія складае 350 еўра. У жніўні яе збіраюцца павялічыць яшчэ на 18,6 еўра. У нас сярэдняя пенсія складае недзе 165 долараў, ці крыху больш за 100 еўра.

Аднак наконт росту зарплат і пенсій у сувязі з ростам цэн пакуль нічога канкрэтнага не сказана. Ці ўлады лічаць, што мы павінны жыць з еўрапейскімі цэнамі і беларускімі зарплатамі і пенсіямі?

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках