16 лiстапада 2024, Субота, 8:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Эмануіла Зэльцера знімуць абвінавачанне?

8

Адвакат Эмануіла Зэльцера Зміцер Гарачка атрымаў з ЗША дакументы, якія пацвярджаюць прызначэнне ягонаму падабароннаму лекаў, адабраных пры затрыманні ў Менску.

"З ЗША на мой запыт дашлі дакументы, лекарам майго падабароннага, аб тым, што яму былі прызначаныя, і ён доўгі час прымаў лекі, адабраныя ў Менску", - паведаміў З.Гарачка" Інтэрфаксу".

Па ягоных словах, "у дакументах гаворыцца аб тым, што лекі, адабраныя ў Э.Зэльцера ў Беларусі, ён прымаў па прызначэнні свайго лекара ў ЗША больш за 15 гадоў". Пры гэтым адвакат адзначыў, што ў дакументах, што прыйшлі з ЗША, гаворыцца аб тым, што калі Э.Зельцер спыніць прымаць дадзеныя прэпараты, то ў яго могуць наступіць незваротныя для здароўя наступствы.

"Копія дадзеных дакументаў перададзеная следчаму", - паведаміў З.Гарачка. Пры гэтым ён праінфармаваў, што "абвінавачванне Э.Зэльцера па крымінальных артыкулах, датычных распаўсюджвання і кантрабанды наркотыкаў, яшчэ не прад'яўленае". "Мы чакаем заключэнне па выніках прызначаных экспертыз", - паведаміў адвакат, удакладніўшы, што "былі прызначаныя хімічныя экспертызы таблетак, адабраных у Э.Зэльцера".

Раней начальнік Цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Валерый Надтачаеў паведаміў, што на мінулым тыдні ў адносінах Э.Зэльцера была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 228 (кантрабанда наркатычных сродкаў) і ч 1. арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсора) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Па словах В.Надтачаева, у яго было адабрана больш за 100 таблетак, у складзе якіх выяўленыя наркатычныя і псіхатропныя рэчывы", а менавіта "Кадэін", "Гідракадон", "Буталбітал", "Фентэрмін".

Грамадзянін ЗША Эмануіл Зэльцер быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ 12 сакавіка 2008 года ў аэрапорце Менска. Яму было прад'яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 380 "Выкарыстанне загадзя падробленага афіцыйнага дакумента прадстаўляючага правы, групай асобаў па папярэдняй змове" Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Аднак у наступстве высветлілася, што дакументы апынуліся сапраўднымі. Тады КДБ прад'явіў яму новыя абвінавачванні.

Адвакат Э.Зэльцера Зміцер Гарачка паведаміў, што "па версіі следства, Э.Зэльцэр перавозіў, захоўваў і перамяшчаў на тэрыторыі Беларусі наркатычныя і псіхатропныя рэчывы". "Але гэтыя лекі, якія прымаў мой падабаронны. Гэта лекі, якіх яго пазбавілі ў СІЗА", - падкрэсліў З.Гарачка.

Нагадаем, што Дзяржаўны дэпартамент ЗША патрабуе ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення амерыканскага адваката. Адміністрацыя Джорджа Буша паведаміла аб пагаршэнні здароўя Эмануіла Зэльцера ў ізалятары КДБ.

25 красавіка консул Злучаных Штатаў Амерыкі Кэралайн Сэвэдж сустракалася з арыштаваным у Менску амерыканскім адвакатам. Па словах консула, Зэльцер паведаміў ёй, што «на другі і трэці дзень затрымання яго збівалі». Адвакат вельмі схуднеў, саслабеў, яму цяжка хадзіць і размаўляць.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках