15 лiстапада 2024, Пятніца, 20:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ арыштаваў актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Аляксандра Атрошчанкава (адноўлена)

17
КДБ арыштаваў актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Аляксандра Атрошчанкава (адноўлена)

Моладзевы актывіст Аляксандр Атрошчанкаў арыштаваны ва Ўпраўленні КДБ па Менску і Менскай вобласці. Сёння раніцай ён пайшоў ва Ўпраўленне КДБ, каб працягнуць разгляд. Праз некаторы час ён патэлефанаваў жонцы і паспеў толькі сказаць "Даша, мяне забіраюць!".

Як паведаміла прэс-цэнтру Хартыі'97 жонка Аляксандра Дар'я, ён быў выкліканы ў КДБ у рамках разгляду па факце канфіскацыі ў Атрошчанкава восенню мінулага года аргтэхнікі і асабістых архіваў.

Напярэдадні Еўрапейскага марша, які прайшоў 14 кастрычніка 2007 года ў Менску, супрацоўнікі міліцыі і КДБ уварваліся ў кватэру, якую здымаў Аляксандр Атрошчанкаў. Супрацоўнікі органаў заявілі аб "трупным паху з кватэры", на які, нібы, пажаліліся суседзі. У выніку ператрусу былі канфіскаваныя два кампутары і розныя архіўныя матэрыялы. Сам Атрошчанкаў адбыў 10-суткавы адміністрацыйны арышт па традыцыйным абвінавачванні - "нецэнзурная лаянка ў грамадскім месцы".

Атрошчанкаў некалькі месяцаў дамагаўся вяртання прыналежнай яму аргтэхнікі. Па ягоных словам, былі напісаныя скаргі ва ўсе магчымыя інстанцыі, уключаючы пракуратуру.

Сёння раніцай ён пайшоў ва Ўпраўленне КДБ, каб працягнуць разгляд. Праз некаторы час ён патэлефанаваў жонцы і паспеў толькі сказаць "Даша, мяне забіраюць!". Пасля гэтага сувязь з ім перапынілася.

Прыкладна праз паўгадзіны пасля здарэння вядомай адвакатцы Веры Страмкоўскай удалося датэлефанавацца да Ўпраўлення КДБ па Менску і Менскай вобласці. Тама ёй паведамілі, што ніхто з прозвішчам «Отрощенков» або «Атрощенков» у будынак Упраўлення не заходзіў, ніякіх уліковых запісаў па гэтай падставе ў дзяжурнага няма.

Жонка Аляксандра Дар'я ўпэўненая, што гэта не так:

-- Саша патэлефанаваў мне і сказаў, што праз 10 хвілін ён зойдзе ў КДБ. Пасля гэтага, хвілін праз 15, ад яго і паступіў званок, дзе ён паспеў пракрычаць, што яго арыштоўваюць.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках