8 лiстапада 2024, Пятніца, 23:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салідарнасць перамагае дыктатуру

5

16 чэрвеня ў Беларусі традыцыйна адзначаецца Дзень беларускай салідарнасці. У нашай краіне і за мяжой пройдуць акцыі з заклікам да ўладаў вызваліць Вязняў сумлення і спыніць рэпрэсіі супраць апазіцыі. Найбольш маштабныя акцыі за мяжой маюцца быць каля амбасадаў Беларусі ў Гаазе і ў Вашынгтоне.

У Беларусі адны грамадзяне запаляць у сваіх хатах свечкі салідарнасці, іншыя выйдуць на плошчы, каб ушанаваць памяць зніклых і зрэпрэсаваных, а таксама заклікаць улады да дэмакратычных пераўтварэнняў у краіне.

Вулічныя акцыі салідарнасці, канферэнцыі, выставы, прэзентацыі фільмаў, прысвечаныя Беларусі, пройдуць 16 чэрвеня ў многіх краінах свету - Польшчы, Украіне, Літве, Расеі, Францыі, Нямеччыне, Бельгіі, Нідэрландах, Чэхіі, ЗША.

Так, маштабныя акцыі чакаюцца 16 чэрвеня каля амбасадаў Беларусі ў Гаазе (Нідэрланды) і Вашынгтоне (ЗША). Як паведамляе сайт арганізатара акцыі, грамадзянскай ініцыятывы "Мы памятаем", мірная дэманстрацыя са сваякамі і блізкімі гвалтоўна зніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Змітра Завадскага, з палітычнымі зняволенымі Аляксандрам Казуліным, Сяргеем Парсюкевічам, Андрэем Кімам, з усімі ахвярамі "апошняй дыктатуры Еўропы" пройдзе ў гэтых гарадах ад 16:00 па 17:00 паводле мясцовага часу.

Менавіта грамадзянская Салідарнасць перамагае любую дыктатуру. Калі на вуліцы і плошчы нашых гарадоў выйдуць не дзесяткі і сотні самых Адважных, а дзесяткі і сотні тысяч Свядомых і Неабыякавых грамадзян, рэжым будзе скінуты. Паколькі любы дыктатар нямоглы перад Салідарнасцю сваіх грамадзян у супраціве дыктатарскаму рэжыму. Так выявім жа Салідарнасць з тым, каго гэты рэжым так баіцца!

Дагэтуль у турмах Беларусі утрымліваюцца экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін, моладзевы актывіст Андрэй Кім, лідэр прадпрымальнікаў Сяргей Парсюкевіч.

З-за адмовы ўладаў вызваліць палітвязняў Злучаныя Штаты Амерыкі ў лістападзе ўвялі санкцыі супраць прадпрыемстваў канцэрна "Белнафтахім", а 15 траўня абвясцілі аб эканамічных санкцыях супраць яшчэ трох беларускіх прадпрыемстваў - "Беларускі нафтавы гандлёвы дом", "Лакафарба" і "Шкловалакно". Еўрапейскі Звяз працягнуў забарону на ўезд у краіны ЕЗ для беларускіх чыноўнікаў, адказных за парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Заклік вызваліць палітычных зняволеных змяшчаецца таксама ў прынятай у траўні рэзалюцыі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. На мінулым тыдні ЗША і ЕЗ ужо ў сумеснай заяве паўтарылі сваё патрабаванне наконт неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках