16 лiстапада 2024, Субота, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Радыяктыўныя адходы ад беларускай АЭС будуць захоўваць пад Менскам

18

У пасёлку Сосны, змешчаным у некалькіх кіламетрах ад Менска, хуткім часам будуць мадэрнізаваць сховішча радыяктыўных адходаў.

Па словах міністра па надзвычайных сітуацыях Беларусі Энвера Барыева, пункт захоўвання радыяктыўных матэрыялаў будзе мадэрнізаваны і рэканструяваны. Падчас рэканструкцыі будзе павялічаная ёмістасць сховішча, паведамляе БЕЛТА.

Энвер Барыеў дадаў, што ўводзіны ў эксплуатацыю беларускай АЭС запатрабуе рашэнні пытання аб новым пункце захоўвання радыяктыўных адходаў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках