15 лiстапада 2024, Пятніца, 8:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі за 4 месяцы - амаль 1,5 мільярда даляраў

7

У Беларусі ў студзені-красавіку 2008 года сальда знешняга гандлю таварамі склалася адмоўным памерам у 1 мільярд 323 мільёнаў 200 тысяч даляраў.

Пра гэта паведамляе Міністэрства статыстыкі і аналізу. За красавік 2008 года адмоўнае сальда павялічылася на 573,1 млн. USD. У студзені-красавіку 2007 гады адмоўнае сальда складала 1157,4 млн. USD.

Аб'ём зняшняга гандлю таварамі ў студзені-красавіку 2008 года склаў 23048,2 млн. USD – адносна аналагічнага леташняга перыяду ён павялічыўся на 61,1%. Імпарт тавараў узняўся на 57,6% і склаў 12185,7 млн. USD, экспарт павялічыўся на 65,3% і склаў 10862,5 млн. USD.

Адмоўнае сальда ў гандлі Беларусі з краінамі СНД склала 3 мільярда 662 мільёны 600 тысяч даляраў, у гандлі з Расеяй - 4 мільярда 229,5 мільёнаў даляраў, у гандлі з Нямеччынай - амаль паўмільярды даляраў. У гандлі з краінамі далёкага замежжа сальда было станоўчым і склала 2 мільярды 339 мільёнаў 400 тысяч даляраў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках