15 лiстапада 2024, Пятніца, 16:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вада падаражэе з новага года на 25%

6

Мінжылкамгас плануе з першага студзеня 2009 года падвысіць тарыфы на ваду і водаадвядзенне на 25%.

Пра гэта паведаміў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Уладзімір Белахвостаў. "Мы плануем унесці прапановы да лістапада 2008 года аб падвышэнні тарыфаў на ваду і водаадвядзенне на 25% і ўвесці іх у дзеянне з першага студзеня 2009 года", - заявіў ён.

Міністр падкрэсліў, што рост тарыфаў на ваду звязаны са сталым ростам коштаў на энерганосьбіты. "Няма практычна аніводнага віду прадукцыі, які цяпер не залежыў бы ад кошту на газ, электраэнергію і іншыя энергарэсурсы", - перадае БелТА словы Уладзіміра Белахвостава.

Міністр ЖКГ удакладніў, што камунальныя паслугі падзяляюцца на дзве часткі. Да першай часткі адносяцца паслугі, якія займаюць асноўную долю ў жыроўках - цеплыня, газ, электраэнергія. За гэтыя паслугі нясе адказнасць мінэнерга, яно фармуе кошты і ўзгадняе з мінэканомікі. Да другой часткі адносяцца вада, водаадвядзенне, тэхнічнае абслугоўванне і іншыя паслугі.

Са словаў Уладзіміра Белахвостава, да канца 2008 года па гэтых відах паслуг падвышэння коштаў не плануецца.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках