16 лiстапада 2024, Субота, 9:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зэльцэра збіраецца абследаваць у турме амерыканскі лекар

Амерыканскі лекар плануе прыехаць у Менск для правядзення медыцынскага абследавання грамадзяніна ЗША Эмануіла Зэльцэра, якога трымаюць у СІЗА КДБ у Менску.

Пра гэта паведаміў "Інтэрфаксу" адвакат Эмануіла Зэльцэра Дзмітрый Гарачка.

"Плануецца, што ў Менск прыедзе амерыканскі лекар, каб правесці медыцынскае абследаванне стану Э.Зэльцэра", - паведаміў Д.Гарачка. З ягоных словаў, "дакументы ў КДБ пра тое, каб правесці медабследаванне амерыканскім доктарам, дасылала раней амбасада ЗША у Беларусі".

Разам з тым адвакат адзначыў, што "пакуль яшчэ няма рашэння следства аб правядзенні такога абследавання".

Д.Гарачка паведаміў: "Чакаецца, што ў канцы чэрвеня майму падабароннаму будуць прапанаваны да прагляду матэрыялы крымінальнай справы".

Са словаў адваката, "Э.Зэльцэру па-ранейшаму блага". "Разам з Э.Зэльцэрам у камеры СІЗА знаходзяцца яшчэ два чалавекі", удакладніў. Д.Гарачка.

Як раней паведамляў "Інтэрфакс" са спасылкай на начальніка Цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі Валерыя Надтачаева, у канцы гэтага траўня адносна Э.Зэльцэра была заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 228 (кантрабанда наркатычных сродкаў) і ч 1. арт. 328 (незаконнае абарачэнне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсараў) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Са словаў В.Надтачаева, у Э.Зэльцэра забралі больш за 100 пігулак, у складзе якіх знойдзены наркатычныя і псіхатропныя рэчывы. У яго забралі "Кадэін", "Гідракадон", "Буталбітал", "Фэнтэрмін", удакладніў В.Надтачаев.

У КДБ нагадалі, што Э.Зэльцэр быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ 12 сакавіка 2008 года ў Менску. Ён быў абвінавачаны ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 380 "Выкарыстанне загадзя сфальшаванага афіцыйнага дакумента, які надае правы, групай асобаў з папярэдняй змовы" Крымінальнага кодэкса Беларусі.

У сваю чаргу адвакат адзначыў, што, "паводле версіі следства, Э.Зэльцэр перавозіў, захоўваў і перамяшчаў на тэрыторыі Беларусі наркатычныя і псіхатропныя рэчывы". "Але гэта лекі, якія прымаў мой падабаронны. Гэта лекі, якіх яго пазбавілі ў СІЗА", - падкрэсліў Д.Гарачка.

У СМІ выказвалася меркаванне, што арышт адваката звязаны са справай памерлага ў Лондане грузіна-расейскага бізнэсоўца Бадры Патаркацышвілі, які быў кліентам Э.Зэльцэра.

Э.Зэльцэр, былы савецкі эмігрант, з'яўляецца экспертам па зарганізаванай злачыннасці і адмыванню грошай у Расеі і былых савецкіх рэспубліках. У 2000-2001 гадах быў адвакатам затрыманага ў Нью-Ёрку Дзяржсакратара Саюза Беларусі і Расеі Паўла Барадзіна. Э.Зэльцэр фігураваў у справе аб верагодным адмыванні грошай праз Bank of New York.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках