27 снежня 2024, Пятніца, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі забараняюць «тарашкевіцу»

12

Беларуская "палатка" у другім чытанні прыняла сёння законапраект "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі".

У часе прэзентацыі законапраекта старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Уладзімір Здановіч адзначыў, што "дакумент распрацаваны з мэтай урэгулявання напісання правілаў беларускай мовы, каб забяспечыць адзінства яе правапісных нормаў і спрасціць навучанне беларускай мове ў навучальных установах".

Напярэдадні прыняцця законапраекта ў першым чытанні, якое адбылося 24 кастрычніка, міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў заявіў, што

"закон стане дзейсным сродкам спынення практыкі непрадуманага і супрацьзаконнага ўжывання ў перыёдыцы "тарашкевіцы"".

Тады жа міністр патлумачыў "дэпутатам", што закон неабходны перадусім для таго, каб адысці ад цяперашняга "разнабою", высветліць пытанні беларускай мовы.

Раней старшыня "парламенцкай" камісіі па адукацыі Уладзімір Здановіч апраўдваў мэтазгоднасць прыняцця менавіта закона, а не пастановы ўрада тым, што "закон прадугледжвае пакаранне за парушэнне моўных правілаў, а гэта юрыдычная адказнасць".

Незалежныя эксперты выступаюць супраць паправак у закон. "Замацоўваючы новую рэдакцыю правапісу заканадаўча, мы моцна рызыкуем, бо на сёння ён недапрацаваны і няўчасны. Не адраджэнне "тарашкевіцы" стала тым "джынам", што перашкаджае далейшаму развіццю мовы. Праблема ў недакладнасцях сфармаванага ў 30-я гады правапісу, і гэтыя недакладнасці засталіся ў сённяшнім афіцыйным правапісе, якія хочуць замацаваць законам", - заявіў адзін з лідэраў Партыі БНФ, мовазнаўца Вінцук Вячорка.

У каментары да прыняцця законапраекта ў першым чытанні мовазнаўца Зміцер Саўка адзначыў: "Што да такога рэзкага, адназначна палітычнага рашэння "палаты прадстаўнікоў", то яно, безумоўна, зробіць "тарашкевіцы" рэкламу. Але ў выніку да забароненых знакаў - бел-чырвона-белага сцяга і "Пагоні" - далучыцца яшчэ адзін забаронены нацыянальны знак - "тарашкевіца"", - лічыць Зміцер Саўка.

Нагадаем, у законапраекце была захаваная норма, адпаведна з якой дзяржаўныя органы, грамадскія аб'яднанні, арганізацыі, а таксама грамадзяне Рэспублікі Беларусь і замежныя грамадзяне пры паўсюдным ужыванні беларускай мовы мусяць кіравацца правіламі арфаграфіі і пунктуацыі, хоць раней гэтае палажэнне дапаўнялася словамі "у афіцыйных адносінах".

"Дэпутат" Здановіч пры гэтым заявіў, што "ніхто людзей караць за няслушна сказанае слова не будзе". "Але калі, напрыклад, робіш рэкламу (гэтае не зусім афіцыйнае ўжыванне), то трэба карыстацца правіламі. Газеты таксама будуць абавязаны карыстацца беларускай мовай. Магу выказаць ім толькі спачуванне. Ёсць два выданні ("Наша нiва" і "Arche"), якія карыстаюцца "тарашкевіцай", але пасля ўваходу закона ў моц яны павінны будуць кіравацца зацверджанымі правіламі", - заявіў ён.

Паводле законапраекта, назвы вышэйшых дзяржаўных органаў улады будуць пісацца з вялікай літары.

Так, новымі правіламі прапанавана напісанне з вялікай літары назваў органаў улады, арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, а таксама пасадаў, званняў і тытулаў. Напрыклад, пасля прыняцця гэтага законапраекта, у беларускай мове слова "прэзідэнт", "прэм'ер-міністр", "канстытуцыйны суд" будуць пісацца з вялікай літары.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках