16 лiстапада 2024, Субота, 7:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежны амерыканскі лекар дапушчаны да Зэльцэра

1

Незалежны амерыканскі лекар дапушчаны да арыштаванага амерыканскага юрыста Эмануіла Зэльцэра, якога трымаюць у следчым ізалятары КДБ Беларусі.

Як паведаміў БелаПАН адвакат Зміцер Гарачка, раніцай 26 чэрвеня лекар аглядае Э.Зэльцэра. Адвакат не змог удакладніць, колькі беларускіх лекараў прысутнічаюць пры аглядзе. З ягоных словаў, высновы амерыканскага адмыслоўца могуць быць пераказаны прэсе.

Нагадаем, перамовы наконт візіту амерыканскага лекара ладзіліся паміж МЗСам Беларусі і амбасадай ЗША ў Менску. Спачатку меркавалася, што агляд Зэльцэра будзе выконваць яго сталы лекар Леў Паўкман, аднак урэшце бакі сышліся на кандыдатуры незалежнага эксперта. Лекар з Нью-Ёрка прыбыў у Менск позна ўвечары 24 чэрвеня і падаў афіцыйную заяўку на наведванне арыштаванага ў следчым ізалятары Камітэта дзяржбяспекі, якая была здаволена.

Нагадаем, амерыканскі юрыст Э.Зэльцэр разам са сваёй сакратаркай, грамадзянкай Расеі Уладленай Функ былі затрыманы 12 сакавіка ў Менску. Яны вінавацяцца ў выкарыстанні загадзя падробных дакументаў групай асобаў. Падрабязнасці арышту афіцыйна не каментуюцца, бо справа мае статут дзяржаўнай таямніцы.

27 траўня адносна Э.Зэльцэра была заведзена яшчэ адна справа — па ч. 1 арт. 328 (незаконная перавозка і захоўванне наркатычных сродкаў) і ч. 2 арт. 228 (кантрабанда наркатычных сродкаў) КК Беларусі. Абвінавачанне па гэтай справе, якая не мае статусу дзяржаўнай таямніцы, пакуль не высунута. Сталы лекар Зэльцэра неаднаразова звяртаўся ў генпракуратуру са сведчаннем, што лекі, якія ў яго забралі пры затрыманні, яму жыццёва неабходныя. Ён таксама заявіў, што ніколі не інфармаваў свайго пацыента наконт таго, што ў склад прэпаратаў уваходзяць рэчывы, якія могуць лічыцца наркатычнымі.

Плануецца, што 30 чэрвеня Зэльцэр, Функ і іх адвакат Зміцер Гарачка пачнуць знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы.

Трэба таксама адзначыць, што Э.Зэльцэр з'яўляецца адвакатам грамадзяніна ЗША Джозафа Кея — далёкага сваяка грузінскага бізнэсмэна Бадры Патакарцышвілі. Пасля смерці 13 лютага Б.Патакарцышвілі Дж.Кей паказаў дакументы, паводле якіх ён прызначаны выканаўцам завяшчання памерлага. Дакументы былі складзеныя Э.Зэльцэрам, аднак сваякі Б.Патакарцышвілі абвясцілі іх падробкай, пасля чаго Э.Зэльцэр быў затрыманы ў Менску. 13 траўня суд Тбілісі прызнаў Дж.Кея выканаўцам завяшчання, пацвердзіўшы тым самым сапраўднасць дакументаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках