14 лiстапада 2024, Чацвер, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-прэм'ер Расеі Зубкоў узначаліў «Газпром»

Былы прэм'ер-міністр Расеі Віктар Зубкоў на гадавым сходзе акцыянераў "Газпрома" быў абраны старшынём савета дырэктараў газавай манаполіі, паведамляе Lenta.ru.

Раней гэты пост займаў Дзмітрый Мядзведзеў, які ў траўні 2008 года стаў прэзідэнтам Расеі. З траўня па чэрвень абавязкі старшыні савета дырэктараў выконваў Аляксей Мілер, кіраўнік управы кампаніі. Ён стане намеснікам Зубкова ў савеце, адзначае "Інтэрфакс".

На працягу апошніх месяцаў адразу шэраг СМІ паведаміў, што менавіта Зубкоў узначаліў савет дырэктараў найбуйной расейскай кампаніі. Гэтыя звесткі часткова пацвердзіліся, калі былы прэм'ер-міністр увайшоў у спіс кандыдатаў у савет дырэктараў "Газпрома".

У складзе савета дырэктараў кампаніі адбылася і іншая змена. Былога міністра эканамічнага развіцця і гандлю Германа Грэфа змяніла Эльвіра Набіуліна, цяперашняя кіраўнічка Мінэканамразвіцця.

"Газпром" уваходзіць у пяцёрку найбуйных кампаній свету паводле рынкавай капіталізацыі. Ён спецыялізуецца не толькі на здабычы газу, але і на дастаўцы яго спажыўцам, у тым ліку і за мяжу. Паколькі больш за 50 адсоткаў акцыяў кампаніі належаць дзяржаве, у сваіх кантрактах "Газпром" кіруецца не толькі эканамічнымі, але і палітычнымі матывамі. Так, расейская манаполія прадае газ унутры краіны нашмат танней, чым сваім замежным партнёрам.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках