15 лiстапада 2024, Пятніца, 21:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарговая смерць з-за «дзедаўшчыны» ў беларускім войску

10

Менская міжгарнізонная ваенная пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу па факце гібелі салдата ў войску.

Як паведамілі "Інтэрфаксу" ў дадзенай пракуратуры, "па факце гібелі салдата ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 145 (давядзенне асобы да самазабойства ці замаху на яго шляхам жорсткага абыходжання з пацярпелым ці сістэматычнай знявагі ягонай асабістай годнасці) Крымінальнага кодэкса Беларусі".

"Вядзецца расследаванне, ідзе высвятленне абставінаў", паведамілі суразмоўцы агенцтва, пры гэтым яны адмовіліся паведаміць іншыя падрабязнасці дадзенай справы.

У якіх вайсках і ў якой частцы служыў загінулы салдат не паведамляецца. Нагадаем, што гэта ўжо не першы выпадак гібелі салдатаў у войску. Нядаўна стала вядома, што пасля збіцця памёр салдат элитнай брыгады ПДВ Вадзім Юшко. Па афіцыйнай версіі пракурорскай праверкі – ад захворвання, «атрыманага ў перыяд вайсковай службы», аднак бацькі салдата паведамілі, што іхны сын сканаў пасля збіцця саслужыўцамі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках