15 лiстапада 2024, Пятніца, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктара «Жданавічаў» ахоўваюць у лякарні як асабліва небяспечнага тэрарыста

4

Незвычайны пацыент - так у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры "Кардыялогія" называюць старшыню савета дырэктараў ТД "Ждановічы" Яўгена Шыгалава, які праходзіць там лячэнне і абследаванне.

Журналісты "Народнай волі" паспрабавалі наведаць Шыгалава ў лякарні. Яўген Аляксандравіч ляжыць у аддзяленні кардыятэрапіі ў асобнай палаце. Перад дзвярыма палаты ў невялікім ізаляваным пярэднім пакоі стаяць столік і крэслы. Там трое маладых і дужых "бодыгардаў"-канвойнікаў кругласутачна ахоўваюць Шыгалава. У іх выразныя ўказанні: нікога, апрача медперсаналу, у палату да Шыгалава без адмысловага дазволу не дапускаць. Нават сваякоў.

Чаму хворага Шыгалава, перанеслага нядаўна трэці інфаркт, ахоўваюць як асабліва небяспечнага тэрарыста ці забойцу ажно трое ў форме - сапраўды невядома. І гэта пры тым, што адвакаты бізнэсмэна напісалі не адно хадайніцтва з просьбай змяніць іх падабароннаму меру спынення з утрымання пад вартай на падпіску аб невыяздзе, хатні арышт ці вызваленне пад заклад.

Як распавёў дырэктар РНПЦ "Кардыялогія" доктар медыцынскіх навук Аляксандр Мрочак, Яўген Шыгалаў дагэтуль скардзіцца на болі ў грудзіне.

"Спецыялісты нашага цэнтра пацвердзілі дыягназ – Шыгалаў сапраўды перанёс інфаркт міякарда, - кажа Аляксандр Генадзевіч. - Гэтае не лёгкае захворванне. На шпацыры ён не выходзіць - яму прапісаны пасцельны рэжым".

Неўзабаве Шыгалава чакае яшчэ адно абследаванне - каранаграфія, па выніках якой лекары будуць вырашаць, ці неабходна Яўгену Аляксандравічу яшчэ адна аперацыя на сэрца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках