15 лiстапада 2024, Пятніца, 9:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пазбавіў ільгот? Выхад адзін – байкот!

23
Лукашэнка пазбавіў ільгот? Выхад адзін – байкот!

Былым ільготнікам забаранілі аб'ядноўвацца. Нязгодныя з антынародным Законам пенсіянеры, інваліды і студэнты аб'ядналіся ў ініцыятыўную групу, каб змагацца за вяртанне адабраных ільготаў. Менгарвыканкам забараніў ім збірацца на падставе таго, што «правядзенне сходаў супярэчыць закону «Аб масавых мерапрыемствах».

Нязгодныя з антынародным Законам пенсіянеры, інваліды, студэнты, працоўныя і службоўцы аб'ядналіся ў ініцыятыўную групу, каб змагацца за вяртанне адабраных ільготаў, піша Bulletinonline.

Сотні людзей увайшлі ў ініцыятыўную групу па рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы па занясенні зменаў і дадаткаў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзянаў".

Тысячы людзей падтрымалі ініцыятараў правядзення збору подпісаў за вяртанне ільготаў.

– Мы падалі заяву ў Менскі гарадскі выканаўчы камітэт з просьбай прапанаваць любое зручнае для ўладаў горада месца для правядзення сходу ініцыятыўнай групы. Такіх месцаў было названа тры, у тым ліку пад адкрытым небам, – кажа адзін з арганізатараў правядзення сходу ініцыятыўнай групы Мікалай Пахабаў.

І вось 8 ліпеня 2008 года прыйшоў адказ на зварот грамадзянаў за подпісам М.С. Ціцянкова, намесніка старшыні Менскага выканаўчага камітэта. У ім у прыватнасці гаворыцца:

– У Менскім гарадскім выканаўчым камітэце разгледжаны Ваш зварот аб правядзенні 13.07.2008 года з 10-00 до13-00 сходу на тэрыторыі г. Менска.

У сувязі з тым, што пададзеная Вамі заява аб правядзенні сходу не адпавядае патрабаванням Закона Рэспублікі Беларусь ад 30.12.1997 года № 114-3 "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь", Менгарвыканкам не дазваляе правядзенне 13.07.2008 года з 10-00 до14-00 сходу на тэрыторыі г. Менска.

Падобна, што ўлады баяцца ўсіх і кожнага. Магчыма, у чарговы раз ім падаецца змова і правакацыя. Не, зараз ужо не толькі з боку апазіцыі. А з боку і тых грамадзянаў, каго ў канцы мінулага года, пазбавілі ільготаў. Тых, за каго дзяржава павінная быць у адказе. Гэта, першым чынам пенсіянеры, студэнты і маламаймныя.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках